:: ::

НОВОСТИ / АНОНС

09 ноября 2018 г.
Людзі, якія прыязджаюць у Крэва, напэўна, заўважаюць, што апошнім часам размешчаны тут старажытны замак пакрысе мяняе сваё аблічча, у ім выконваюцца пэўныя віды работ. Аб тым, што тут робіцца і як будзе выглядаць замак, распавядае  начальнік аддзела культуры райвыканкама Таццяна Ражэва.
Крево.JPG

- Сцены будуць рэстаўраваны, але не на першапачатковую вышыню. Там, дзе зусім разбурана сцяна, нейкая яе частка ад падмурка будзе адноўлена і накрыта керамічнай чарапіцай да пэўнай вышыні. Поўнае аднаўленне сцен – гэта 22 метры з аднаго боку ад вежы і столькі ж з другога. Іх закансервуюць, а таксама адноўленую да першапачатковай вышыні княжацкую вежу. Пасля выканання ўсіх работ неабходна будзе прыступаць да рэстаўрацыі, на што спатрэбіцца многа грошай і часу. Трэба адзначыць, што каля княжацкай вежы з’явіцца баявая галерэя, лесвіца, каб можна было падняцца наверх.

- Ці зменіцца статус гэтай старажытнай пабудовы?

- Цяпер Крэўскі замак значыцца ў спісе як разваліны. Я думаю, што пры заканчэнні  работ на апошняй сцяне бу­дуць унесены змяненні ў спіс. Калі раней замак быў аб’ектам другой катэгорыі, то цяпер пяройдзе ў першую, міжнароднага значэння. І хутчэй за ўсё будзе зменена назва старажытнай пабудовы, яна стане Крэўскім замкам.

- А нельга пры аднаўленні Крэўскага замка выкарыстаць сучасныя будматэрыялы, як гэта зрабілі ў Лідзе?

- З Літвы прыязджалі спецыялісты, сказалі, што Крэўскі замак выглядае лепш за лідскі, дзе верх зроблены з сучаснай цэглы. Наш больш аўтэнтычны. У Каўнаскім замку ніхто не аднаўляў усе сцены. Закансервавалі тое, што ёсць да нейкага ўзроўню, каб накрыць стрэшкай.

- А якім будзе ўваход у Крэўскі замак?

- Калі заходзіш у праём Крэўскага замка, то бачыш сцяну з падпоркай. Апошні элемент – неаўтэнтычная рэч. Гэта было зроблена ў 1921 годзе польскімі рэстаўратарамі, бо сцяна нахілілася і магла ўпасці. Узгаданы ўчастак сцяны будзе цалкам перакладзены, знікне падпорка. А там, дзе цяпер уваход з дарогі ў замак, па праекту павінны быць уязныя вароты з пад’ёмным механізмам.

- Калі замак набудзе больш прывабны выгляд, ці будуць прымацца нейкія меры для таго, каб прыцягнуць да яго яшчэ больш турыстаў?

- Я лічу, што нам трэба пайсці па шляху, па якім мы пайшлі ў Залессі. Пакуль там была сядзіба без музея, то тэрыторыя з’яўлялася прахадным дваром. Іншым разам прыедзеш вечарам на сядзібу, а там стаяць сталы, гуляюць вяселле. Таму, напэўна, правільна будзе, калі ў Крэўскім замку з’явяцца нейкія старажытныя рэчы для экспанавання. А яшчэ там патрэбны людзі для работы з турыстамі і наглядам за замкам. У Крэўскай школе ёсць цудоўны музей з вялікай экспазіцыяй. Яго можна ў спалучэнні з замкам выкарыстоўваць для турыстаў. А іх прыязджае многа, бо замак уключаны ў турыстычныя маршруты. Музей-сядзіба Міхала Клеафаса Агінскага зарабляе грошы, і створаны музей у Крэўскім замку таксама можа гэта рабіць. Самае складанае пытанне пакуль па замку, што там няма памяшкання, як у Залессі, дзе можна было б размясціць установу. Аб гэтым неабходна падумаць у бліжэйшай перспектыве.

- Ці будуць разыгрывацца для турыстаў на тэрыторыі Крэўскага замка нейкія сцэнкі з гісторыі?

- У Беларусі пакрысе развіваецца турызм. Аматары даўніны прыязджаюць на Смаргоншчыну  з розных рэгіёнаў. Некаторыя мінскія турфірмы прывозяць сюды расійскіх турыстаў. Калісьці ў Залессі на сядзібе Агінскага мы пачыналі з аднаго чалавека і папкі экскурсавода, дзе былі гравюры, матэрыялы. Экскурсавод расказваў і паказваў карцінкі, бо не было ні аднаго экспаната. У Крэве мы таксама павінны прайсці гэты шлях. Пачаць з аднаго чалавека і папкі экскурсавода. Але пачынаць трэба будзе, як толькі з’явіцца ў нас нейкая фактура для экспанавання. Ужо ёсць гістарычныя касцюмы па Крэву таго часу, можна зрабіць анімацыю па гістарычнай тэме. Гэта вельмі прыцягвае ўвагу людзей. Адным словам, ёсць над чым працаваць,  і работа будзе цікавая, але нялёгкая, бо без дзяржаўнай падтрымкі няпроста стварыць музей. Нават немагчыма.

Гутарыў Юрый ЯНУШКЕВІЧ.

Фота Віялеты ВОЙТКІ.



Вернуться в раздел НОВОСТИ / АНОНС

Государственный флаг Республики Беларусь
Выборы президента Республики Беларусь 2025 года
2024 – Год качества
Сморгонский районный исполнительный комитет
Места памяти, которые должен посетить каждый
ЗДОРОВЫЙ ОБРАЗ ЖИЗНИ
-
Сморгонь туристическая
ФОК Сморгонь
-
VETLIVA
Туристический портал о Беларуси
Мой город
Открой свой город в смартфоне
Календарь событий на 2024 г
Топ-5 региона
Газета
grodnovisafree
Защита прав потребителей
Портал рейтинговой оценки
Контакты

8 (01592) 4-20-81
sport@foksmorgon.by

г. Сморгонь, ул. П. Балыша, 4а
Открыть контакты

Молодежь Беларуси