У аўторак, 15 жніўня, у Смаргонскім райвыканкаме прайшло чарговае пасяджэнне арга-нізацыйнага камітэта па правядзенні фестывалю-кірмашу “Смаргонскія абаранкі”, які адбудзецца 16 верасня.
У зале пасяджэнняў сабраліся не толькі члены рабочай групы, але і запрошаныя гаспадары аграсядзіб Смаргонскага раёна, каб абмеркаваць магчымасць і форму ўдзелу гэтай катэгорыі прадпрымальнікаў у фэсце.
У рамках падрыхтоўкі да фестывалю аргкамітэт распрацаваў палажэнні аб правядзені конкурсаў на лепшы лагатып “Смаргонскіх абаранкаў” (Положение о его проведении), на лепшыя сувеніры, а таксама фотаконкурс “Смаргонь – сталіца абаранкаў”. Падрабязней пра ўмовы ўдзелу ў конкурсах можна даведацца на сайтах райвыканкама і газеты “Светлы шлях”. Звярніце ўвагу: першы (адборачны) этап конкурсу лагатыпаў, у якім можа прыняць удзел кожны жадаючы, завяршыцца 25 жніўня.
Да удзелу ў свяце аргкамітэт запрашае спонсараў.
Па пытаннях падрыхтоўкі фестывалю-кірмашу “Смаргонскія абаранкі” можна звяртацца па тэл.: 8 (01592) 3-16-68 (аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі); 8 (01592) 3-12-25 (аддзел эканомікі).
Валянціна БУЖЫНСКАЯ.