У суботу на базе адпачынку “Станкабудаўнік” культработнікі Вішнеўскага і Лешчаняцкага Дамоў культуры ладзілі цудоўнае свята, на якім ўшаноўвалі перадавікоў – механізатараў і іншых працаўнікоў гаспадаркі "Савбел 2016".
У канцэрце бралі ўдзел мясцовыя творчыя калектывы: “Вечарынка”, “Хутарок”, сямейны ансамбль Жыхаў, студыя эстраднай песні “Міраж”, а таксама госці з Іўя – гурт “Варажэя”. Радавалі прыемнымі спевамі салістка Наталля Русак, смачнымі беляшамі – Марына Чайкоўская. Майстар-клас па лозапляценні правяла Аксана Дыро. А яшчэ адпачываючыя на беразе Вішнеўскага возера мелі магчымасць пасмакаваць мясцовую юшку, дранікі і розныя прысмакі, што прыгатавалі супрацоўніцы мясцовых ДК і школы мастацтваў.
полная версия на сайте:www.shliah.by