Перад Новым годам супрацоўнікі міліцыі перадалі выхаванцам гэтай установы вялікую прыгожую штучную ёлку, а цяпер завіталі самі, каб павіншаваць хлопчыкаў і дзяўчынак з навагодня-каляднымі святамі.
Дзеці адгадвалі загадкі, расказвалі Дзеду Марозу са Снягуркай вершыкі і атрымлівалі пакеты з падарункамі. А потым усе разам гулялі ў розныя гульні, вадзілі карагод.
Нарэшце Дзед Мароз успомніў пра свой вялікі чырвоны мех і пачаў даставаць адтуль цацкі, якія адразу ж раздаў хлопчыкам і дзяўчынкам.
Перш чым уручыць свае падарункі, начальнік райаддзела міліцыі Аляксандр Клімянкоў пажадаў дзецям добра вучыцца, каб у далейшым яны знаходзіліся не ў прытулку, а дома, побач з мамай і татам. Звяртаючыся да работнікаў СПЦ, Аляксандр Анатольевіч падзякаваў ім за тое, што саграваюць дзетак прытулку сваім цяплом.
Напрыканцы мерапрыемства дзеткі сфатаграфаваліся разам з гасцямі на памяць каля навагодняй ёлкі.
Юрый ЯНУШКЕВІЧ.
Фота аўтара.