Традыцыйны канцэрт з благаславення благачыннага Смаргонскай акругі Анатоля Рэзановіча адбыўся ў раённым Цэнтры культуры і адпачынку.
Творчыя калектывы, настаўнікі і навучэнцы Смаргонскай школы мастацтваў імя М. К. Агінскага парадавалі землякоў яркімі, высокагустоўнымі, прафесійнымі выступленнямі падчас традыцыйнага Каляднага канцэрта “Святло каляднай зоркі”. З навагоднімі каляднымі віншаваннямі і пажаданнямі звярнуўся да прысутных настаяцель смаргонскага Спаса-Праабражэнскага храма Анатоль РЭЗАНОВІЧ.
Сваё выканальніцкае майстэрства прадэманстравалі салісты, народныя і ўзорныя калектывы, пачынаючыя выканаўцы.
Ала КЛЕМЯНОК,
по материалам сайта:www.shliah.by