Напярэдадні Вадохрышча ў літаратурна-музычнай гасцёўні раённай бібліятэкі сабраліся на вячоркі аматары кнігі.
Вядучыя распавялі пра гісторыю свята, народныя традыцыі, яго адлюстраванне ў творах класікаў літаратуры. Свой зімні верш прачытала мясцовая паэтка Таццяна Скарынкіна. Музычныя сувеніры прагучалі ў выкананні ўзорнага ансамбля “Кучарочкі” школы мастацтваў імя М. К. Агінскага. А напрыканцы дзеі госці частаваліся смачнымі дэсертамі і варажылі на кававай гушчы.
Ала КЛЕМЯНОК.
Фота аўтара.