Такім чынам, у зале араторыя гучалі вядомыя ўсім хіты розных гадоў, і журы было сапраўды цяжка ацаніць, якая з каманд лепш падрыхтавалася да “Музычнага батла”.
Падчас вечара прысутныя змаглі даведацца пра цікавыя факты і гісторыю з'яўлення кожнай песні, якія ў гэты вечар гучалі са сцэны араторыя. Дарэчы, часам удзельнікі не толькі выконвалі песні, а прадстаўлялі сапраўдны кліп на песню.
Гледачы актыўна падтрымлівалі ўдзельнікаў, а дзеці ўдзельніц старэйшай каманды прыйшлі з плакатамі і загадзя падрыхтаванымі крычалкамі, каб падтрымаць сваіх матуль, некаторыя з якіх упершыню выйшлі на сцэну.
Пасля слоўка на добрую ноч, малітвы, благаслаўлення і агульнага фотаздымка ўсіх удзельнікаў мерапрыемства чакаў сюрпрыз ад дырэктара супольнасці кс. Алега Жураўскага SDB – салодкі стол у знак падзякі за цудоўный музычны вечар.
https://sdb.by/news/80-naviny/953-u-smargoni-prajsho-muzychny-batl