Журы конкурсу ўхвалілі сцэнар і асобных выканаўцаў. Тэатралізаванае прадстаўленне “Прыезд маладога спецыяліста”, дзе галоўныя ролі выконвалі Сяргей Смолік і Ларыса Міхалькевіч, задало імпэту ўсёй імпрэзе. Пад выдатны акампанемент Віктара Траццяка (што асобна адзначымі члены камісіі) лепш гучалі спевы вакальнай групы “Крэўскія сябровачкі”, чым пад фанаграму.
Як заўжды ярка, таленавіта і экспрэсіўна выступілі Жанна Барташ і Алена Міхалькевіч. Не горшы артыстычны талент прадэманстравалі ўдзельнікі пастаноўкі байкі К. Крапівы” “Дзед і баба”. Шмат апладысментаў было адрасавана салісткам Ганне Капыш, Алене Маляўскай, вакальнай групе “Званочкі”.
Ала КЛЕМЯНОК.
по материалам сайта:www.shliah.by