:: ::

НОВОСТИ / АНОНС

05 февраля 2018 г.
Дырэктар ВУП “Крэва” Мікалай Рабецкі адчувае сябе ў Крэве тутэйшым, хаця родам з Валожынскага раёна. Летась ён адзначыў юбілей свайго крэўскага стажу. За тры дзясяткі гадоў, што пражыў тут, душой і сэрцам парадніўся з гэтымі мясцінамі, не самымі прыдатнымі для земляробства, але такімі маляўнічымі сваімі ўзгорыстымі пейзажамі.

Рабецкий_Крево_Сморгонь.jpg

У 1987 годзе малады аграном, выпускнік Навагрудскага тэхнікума, прыехаў па размеркаванні ў гэту смаргонскую гаспадарку. Каб удасканальваць свае агранамічныя веды, завочна вучыўся ў Гродзенскім дзяржаўным аграрным універсітэце. А вось спецыяльнасці механізатара, інжынера-механіка і асаблівасці іншых прафесій, запатрабаваных у сельскай мясцовасці, ён асвойваў самастойна. І ніколі не баяўся браць на сябе адказнасць за даручаны ўчастак работы.

У аграрным сектары працуюць людзі, якія не баяцца любой работы, маюць шмат сумежных спецыяльнасцей. Так і Мікалай Віктаравіч, які ніколі не рваўся да пасад і кіраўніцтва, але па волі лёсу заўжды аказваўся ў патрэбным месцы ў патрэбны час. Быць добрым арганізатарам вытворчага працэсу – таксама талент. А яшчэ, каб спраўляцца з кіраўніцтвам, неабходна добра ведаць людзей і паважаць думку тых, хто ўмее дбайна працаваць.

- Атрымліваць задавальненне ад работы можна тады, калі ты бачыш рэальныя вынікі сваёй працы, - так лічыць Мікалай Рабецкі. – Дзейнасць на зямлі такія вынікі дэманструе: што пасееш, і ў прамым, і ў пераносным сэнсе, тое і пажнеш.

Разам з жонкай, дарэчы, па прафесіі таксама аграномам, Мікалай Віктаравіч выгадаваў траіх дзяцей, старэйшыя пайшлі на свой хлеб, а меншы вучыцца ў сярэдняй школе. Трымаюць Рабецкія моцную хатнюю гаспадарку: карову, свінак, курэй. Не прывыклі яны купляць магазіннае, жывучы ў вёсцы.

У чарговы дзень нараджэння павіншаваць Мікалая Рабецкага наведаўся ў Крэва старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Віталь Івашка.

Ала СТРАШЫНСКАЯ.

Фота аўтара.

www.shliah.by



Вернуться в раздел НОВОСТИ / АНОНС

Государственный флаг Республики Беларусь
Выборы президента Республики Беларусь 2025 года
2024 – Год качества
Сморгонский районный исполнительный комитет
Места памяти, которые должен посетить каждый
ЗДОРОВЫЙ ОБРАЗ ЖИЗНИ
-
Сморгонь туристическая
ФОК Сморгонь
-
VETLIVA
Туристический портал о Беларуси
Мой город
Открой свой город в смартфоне
Календарь событий на 2024 г
Топ-5 региона
Газета
grodnovisafree
Защита прав потребителей
Портал рейтинговой оценки
Контакты

8 (01592) 4-20-81
sport@foksmorgon.by

г. Сморгонь, ул. П. Балыша, 4а
Открыть контакты

Молодежь Беларуси