:: ::

НОВОСТИ / АНОНС

20 марта 2018 г.
Любы сапраўдны знаток мастацтва і жывапісу не пройдзе міма каштоўнай карціны. Ацэніць і стваральніка, і асаблівасці мазкоў, тонаў і цені, а можа, нават і якасць фарбаў. Але што ён скажа пра... карціну са шкла? На такіх карцінах няма ні фарбаў, ні рэльефу. Але па прыгажосці шкляныя палотны не ўступяць любому твору мастацтва, а можа, і ў дакладнасці паўтораць яго.

Vystavka Zubrickij Smorgon' Zales'e.JPG

Вясну ў сядзібе М. К. Агінскага сустрэлі адкрыццём новай і асаблівай выставы карцін са шкла Аляксандра Зубрыцкага. На адкрыцці выставы прысутнічалі Барыс Цітовіч (сваяк і добры сябра аўтара) са сваёй жонкай.

На выставе прадстаўлены работы, якія з'яўляюцца вынікам больш чым 20-гадовай творчай працы ўрача i мастака. На жаль, сам аўтар У 2016 годзе адышоў з гэтага свету.

Дзякуючы незвычайнай тэхніцы, якая не мае аналагаў у сусветнай практыцы, карціны Аляксандра Зубрыцкага адсвечваюць у промнях святла незвычайным, як быццам незямным бляскам.

Аляксандр Зубрыцкі нарадзіўся ў 1932 годзе ў сям'і выхадцаў з Магілёўшчыны. Беларус, па спецыяльнасці ўрач-афтальмолаг, кандыдат медыцынскіх навук. Скончыў Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут у 1956 годзе.

Пасля заканчэння медінстытута быў накіраваны на працу ў бальніцу Вілейкі, размешчанай на тэрыторыі былой Заходняй Беларусі. Там аўтар пазнаёміўся з калектывам урачоў і сярэдняга медыцынскага персаналу, якія атрымалі адукацыю ў Польшчы. Прафесіяналізм і культура палякаў, якія працавалі там, аказалі на маладога ўрача моцны ўплыў. За час трохгадовай сумеснай працы вывучыў польскую мову, бліжэй пазнаёміўся з цікавай і вельмі цяжкай гісторыяй Польшчы. Адначасова шмат цікавіўся месцамі на тэрыторыі былога Вялікага Княства Літоўскага, якія прадстаўляюць асаблівую гістарычную цікавасць.

На працягу апошніх 20-ці гадоў Аляксандр Зубрыцкі на сваіх карцінах-мазаіках, выкананых з каляровага шкла, увекавечыў фрагменты тых месцаў.

Пазнаёміцца з выставай “Віленскі каларыт” і здзейсніць віртуальнае падарожжа ў розныя куткі Заходняй Беларусі, Убачыць велічныя каталіцкія храмы, ацаніць іх прыгажосць і разнастайнасць можна будзе на працягу двух месяцаў у зімовай аранжарэі М. К. Агінскага.

Алеся ШУНЬКО, экскурсавод музея-сядзібы М. К. Агінскага.

Фота аўтара.



Вернуться в раздел НОВОСТИ / АНОНС

Государственный флаг Республики Беларусь
Выборы президента Республики Беларусь 2025 года
2024 – Год качества
Сморгонский районный исполнительный комитет
Места памяти, которые должен посетить каждый
ЗДОРОВЫЙ ОБРАЗ ЖИЗНИ
-
Сморгонь туристическая
ФОК Сморгонь
-
VETLIVA
Туристический портал о Беларуси
Мой город
Открой свой город в смартфоне
Календарь событий на 2024 г
Топ-5 региона
Газета
grodnovisafree
Защита прав потребителей
Портал рейтинговой оценки
Контакты

8 (01592) 4-20-81
sport@foksmorgon.by

г. Сморгонь, ул. П. Балыша, 4а
Открыть контакты

Молодежь Беларуси