11 мая в 16.00 на центральной площади Сморгони состоится митинг, посвященный Дню Государственного герба и флага Республики Беларусь
ГЕРБ І СЦЯГ
Беларускі герб і сцяг –
Суверэннасці працяг,
Развіцця дзяржавы вектар,
Тут, канешне, лішні лектар.
Вехі слаўныя дарог,
Гістарычных перамог,
Рэха годнасці і славы
Нашы сімвалы дзяржавы.
Шлях далейшы развіцця,
Курс дзяржаўны і жыцця
Носяць герб і сцяг, бясспрэчна,
Так злажылася спрадвечна.
Герб і Сцяг – дзяржавы твар,
Знакі для здзяйснення мар,
Хоць час шчасця, хоць нягод –
Аб’ядноўваюць народ.
Хай жа нашы герб і сцяг
Заўжды дома і ў гасцях
Больш аруць прэстыжу ніву…
Беларусь! Жыві шчасліва!
Улад СКАМАРОХ.