У маляўнічым месцы за горадам, у бок Віліі, прайшлі спаборніцтвы санітарных дружын, якія створаны на мясцовых прадпрыемствах і ў арганізацыях. Сандружынніцам неабходна было прайсці некалькі этапаў. Напачатку яны паказвалі змесціва санітарных сумак, расказвалі аб медыкаментах. Потым на хуткасць надзявалі процівагазы, працавалі ў ачагах радыяцыйнага і хімічнага заражэння.
У гэты час на суседняй паляне спаборнічалі члены добраахвотных пажырных фарміраванняў. Яны прадстаўлялі прадпрыемствы, арганізацыі і сельскія гаспадаркі. Камандам неабходна было пераадолець стометровую паласу з перашкодамі, паўдзельнічаць у пажарнай эстафеце і баявым разгортванні ад пажарнай мотапомпы.
Напрыканцы гэтых двух мерапрыемстваў журы падвяло вынікі і ўзнагародзіла пераможцаў і прызёраў.
Юрый ЯНУШКЕВІЧ.
Фота аўтара.