:: ::

НОВОСТИ / АНОНС

18 июля 2018 г.
Ад 4 ліпеня 2018 года дзясяткі валанцёраў з усёй Беларусі працуюць у Крэве, на археалагічных раскопах на тэрыторыі мясцовага Гарадзішча, якія ладзяцца Мясцовым дабрачынным фондам «Крэўскі замак» і Інстытутам гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук.

Перад даследчыкамі стаіць пытанне, першапачатковая Літва была балцкай ці славянскай? І раскопы ў Крэве дакладна паспраыяюць пошукам адказу. Сярод апошніх знаходак — металічны пярсцёнак, час вырабу якога яшчэ трэба высвятліць, рэшткі ганчарных вырабаў.

Майстар-клас па ганчарстве ад Сяргей Бандарэнкі з Чухноў.

Пасля палявых даследванняў ля вечаровага вогнішча валанцёры бавяць час разам з беларускімі музыкамі, паэтамі і краязнаўцамі, удзельнічаюць у экскурсіях па Крэва і мясцовасці. У Крэве ўжо выступілі Андрэй Хадановіч, Аляксей Жбанаў, Андрусь Такінданг, Раман Яраш, Таццяна Грынкевіч, капэла «На таку» з танцамі пад гармонік.

Ля копіі Крэўскага замка ў Чухнах.

Па Крэве — з краязнаўцам Аляксандрам Камінскім.

Краязнаўца Аляксандр Камінскі правёў правільным шляхам па Крэве, Аляксей Друпаў падзяліўся таемнымі сцяжынкамі Першай сусветнай у мястэчку.

Валанцёры завіталі ў госці да мясцовага мастака-кераміста Сяргея Бандарэнкі ў  вёску Чухны: паглядзелі на макет Крэўскага замка у маштабе 1:10, зрабілі  дэкаратыўныя гліняныя «пагонькі», паблукалі па новым каменным лабірынце.

Пра тое, як папрацавалі археолагі ў Крэве летась, «Рэгіянальная газета» пісала тут.

Выступленне гасцей.

Вандроўкі па мясцінах Першай сусветнай.

Фотаздымкі забяспечаныя Вольгай Сямашкай.



Вернуться в раздел НОВОСТИ / АНОНС

Государственный флаг Республики Беларусь
Выборы президента Республики Беларусь 2025 года
2024 – Год качества
Сморгонский районный исполнительный комитет
Места памяти, которые должен посетить каждый
ЗДОРОВЫЙ ОБРАЗ ЖИЗНИ
-
Сморгонь туристическая
ФОК Сморгонь
-
VETLIVA
Туристический портал о Беларуси
Мой город
Открой свой город в смартфоне
Календарь событий на 2024 г
Топ-5 региона
Газета
grodnovisafree
Защита прав потребителей
Портал рейтинговой оценки
Контакты

8 (01592) 4-20-81
sport@foksmorgon.by

г. Сморгонь, ул. П. Балыша, 4а
Открыть контакты

Молодежь Беларуси