:: ::

НОВОСТИ / АНОНС

08 ноября 2018 г.
6 лістапада ў раённым Цэнтры культуры прайшло мерапрыемства, прымеркаванае да Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі. З гэтым святам прадстаўнікоў прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў павіншаваў старшыня раённага Савета дэпутатаў Іван Рамановіч. Ён, у прыватнасці, адзначыў, што Кастрычніцкая рэвалюцыя вызначыла ход сусветнай гісторыі, адкрыла новую эпоху ў развіцці чалавецтва і ажыццявіла такія асноватворныя прынцыпы, як права нацый на самавызначэнне, павагу да людзей працы, сацыяльную справядлівасць. Яна стварыла ўмовы для нацыянальнага  развіцця многіх народаў, утварэння Савецкага Саюза, забяспечыўшы перамогу ў самай страшнай вайне з нямецка-фашысцкімі захопнікамі.

 3.jpg

Са святам віншуе старшыня раённага Савета дэпутатаў Іван РАМАНОВІЧ.


Для Беларусі Кастрычніцкая рэвалюцыя прынесла нацыянальнае самавызначэнне і асабістую дзяржаўнасць. З падзеяй, якая адбылася 7 лістапада 1917 года, звязаны шматлікія перамогі, іншыя  дасягненні нашага народа, якія і цяпер застаюцца прадметам нашай гордасці. Рэспубліка Беларусь упэўнена ідзе шляхам развіцця. Стваральная праца, імкненне да сацыяльнай справядлівасці, павага да гісторыі і традацый – галоўныя фактары кансалідацыі нашага беларускага грамадства.

Потым удзельнікі ўрачыстага мерапрыемства паглядзелі відэафільм аб Кастрычніцкай рэвалюцыі і падыскутавалі на тэму: 

“Кастрычніцкая рэвалюцыя – галоўная падзея 20 стагоддзя ці трагічная памылка”. 

2.jpg

Выступае старшыня раённай ветэранскай арганізацыі Уладзімір КАСАКОЎСКІ.


У дыскусіі ўдзельнічалі начальнік аддзела па ідэалагічнай рабоце і справах моладзі райвыканкама Ганна Джумкова, старшыня раённай ветэранскай арганізацыі Уладзімір Касакоўскі, настаўнікі гісторыі гарадскіх і сельскіх школ, іншыя знаўцы далёкага мінулага. Адзінай думкі не было, выказваліся розныя погляды на падзеі 100-гадовай даўнасці, калі ўладу ў свае рукі ўзяла партыя бальшавікоў.

Напрыканцы ўрачыстасці работнікі раённага Цэнтра культуры выканалі патрыятычныя песні савецкіх часоў, у тым ліку і на рэвалюцыйную тэматыку. Ім падпявалі гледачы – прадстаўнікі старэйшага пакалення, якія нарадзіліся і жылі ў Савецкім Саюзе.

3.jpg

Гледачы ўважліва слухаюць знаўцаў гісторыі.

4.jpg

У дыскусіі разам з мужчынамі ўдзельнічалі і жанчыны.

5.jpg

Патрыятычныя песні савецкіх часоў выконваюць работнікі культуры.

6.jpg

Спяваюць гледачы.

Юрый ЯНУШКЕВІЧ.

Фота аўтара. 



Вернуться в раздел НОВОСТИ / АНОНС

Государственный флаг Республики Беларусь
Выборы президента Республики Беларусь 2025 года
2024 – Год качества
Сморгонский районный исполнительный комитет
Места памяти, которые должен посетить каждый
ЗДОРОВЫЙ ОБРАЗ ЖИЗНИ
-
Сморгонь туристическая
ФОК Сморгонь
-
VETLIVA
Туристический портал о Беларуси
Мой город
Открой свой город в смартфоне
Календарь событий на 2024 г
Топ-5 региона
Газета
grodnovisafree
Защита прав потребителей
Портал рейтинговой оценки
Контакты

8 (01592) 4-20-81
sport@foksmorgon.by

г. Сморгонь, ул. П. Балыша, 4а
Открыть контакты

Молодежь Беларуси