:: ::

НОВОСТИ / АНОНС

16 ноября 2018 г.
18 лістапада – Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу

У сельскагаспадарчай вытворчасці нашай краіны вядучая роля заўсёды адводзілася жывёлагадоўлі. Асноўная стаўка на гэту галіну робіцца і на Смаргоншчыне, дзе вырошчваюцца буйная рагатая жывёла, свінні і птушкі.

Сёння ў сельскагаспадарчых арганізацыях утрымліваецца больш за 33 тысячы галоў буйной рагатай жывёлы. Пагалоўе свіней на УВП “Смаргонскі камбінат хлебапрадуктаў” налічвае больш за 23,6 тысячы галоў, колькасць птушкі складае 241,5 тысячы галоў.

За 9 месяцаў гэтага года выраблена валавой прадукцыі ў галіне жывёлагадоўлі на суму 48,8 млн. рублёў, што на 1,4 % больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года. Больш чым на 2% удалося павялічыць вытворчасць малака. Усяго за 9 месяцаў было надоена 46,2 тысячы тон. Надой на адну карову за гэты перыяд павялічыўся на 90 кг, і сёння гэты паказчык дасягнуў амаль 4000 кг.

Сярэднясутачныя прывагі буйной рагатай жывёлы на вырошчванні і адкорме ў сельскагаспадарчых арганізацыях за 9 месяцаў 2018 года склаў 661 грам. Найбольшая прадуктыўнасць на вырошчванні і адкорме атрымана ў філіяле «Жодзішкі» - 761 грам, ВУП «Крэва» - 800 грам.

У галіне раслінаводства на 1 кастрычніка гэтага года выраблена валавой прадукцыі на суму 26 млн. рублёў, што склала 106,4% да адпаведнага перыяду мінулага года. На жаль, ні адна сельскагаспадарчая арганізацыя не змагла намалаціць больш, чым у мінулым годзе. Пры сярэдняй ураджайнасці 24,9 ц/га палеткі Смаргоншчыны далі 41,9 тысячы тон хлеба.

На 1 лістапада 2018 года нарыхтавана травяністых кармоў для пагалоўя ў пераліку на кармавыя адзінкі 72,2 тыс. тон, што на 16,2 тыс. тон кармавых адзінак больш за аналагічны перыяд 2017 года.

Завершана ўборка цукровых буракоў. Валавы збор склаў больш за 83 тысячы тон або 127% да 2017 года. Сярэдняя ураджайнасць па раёне - 548 ц/га. Кожны гектар даў на 100 цэнтнераў больш, чым у мінулым годзе. Лідарам па ўраджайнасці з'яўляецца КСУП «АграСолы».

2018 год стаў нялёгкім для хлебаробаў. Сухое цёплае лета, якое паказалася цудоўным для жыхароў горада, стала выпрабаваннем для тых, хто працуе на сельскагаспадарчай ніве. Надвор’е аказалася мацнейшым за чалавечую руплівасць і стараннасць. Але, якім бы не быў год, каляндар вось-вось перагарне яго старонку. І перш чым адпусціць няпросты 2018 у мінулае, давайце прыгадаем імёны тых, дзякуючы каму мы ўсё ж маем на стале і духмяны каравай, і іншыя стравы. Нізкі паклон вам, героі нялёгкай сялянскай працы!

Сяргей Аноп сціпла сказаў пра сябе, што ён механізатар, хаця на самой справе ён – майстар-наладчык па рамонце сельскагаспадарчай тэхнікі, які паспявае і з асноўнай працай спраўляцца, і кіраваць падчас корманарыхтоўкі адзіным у гаспадарцы “Ягуарам”. Лепшую тэхніку яму ­даверылі невыпадкова. Сяргей Іванавіч – чалавек адказны і працавіты. Ён жыве інтарэсамі роднай гаспадаркі і цешыцца яе поспехамі. Сёлета, напрыклад, добры ўраджай дала каралева палеткаў. “Убіраў кукурузу – і душа радавалася!” – з бляскам у вачах расказвае Сяргей Аноп.

Сергей Аноп Шутовичи_агро.JPG

Сяргей Аноп.


Марына Страшкевіч памятае той дзень, калі з малочнатаварнага комплексу “Міхневічы”, дзе працавала жывёлаводам, перайшла аператарам машыннага даення на малочнатаварную ферму “Пярэбнавічы”. Было гэта тры гады таму. Маладзенькая даярка, якая да гэтага працавала з маленькімі цялятамі, першы раз нават баялася падысці да каровы. Але, як кажуць, вочы баяцца, а рукі робяць. Да новай справы хутка прывыкла і палюбіла яе.

Марина Страшкевич Шутовичи_агро.JPG

Марына Страшкевіч.


Гісторыя здымка, пад якім размешчана дадзеная тэкстоўка, стала сапраўды прыгодніцкай. Каб узяць інтэрв’ю ў чарговага героя для тэматычнай старонкі, нам прыйшлося доўга даганяць яго, а пасля спыніць на дарозе. Механізатар ААТ “Шутавічы-агра” Вацлаў Станкевічаказаўся настолькі сціплым чалавекам, што ад фотаздымка і гутаркі з журналістамі адмаўляўся да апошняга. Пра сябе расказаў толькі тое, што ўсё жыццё адпрацаваў механізатарам. З дня ў дзень выконваў розную работу, заўсёды карыстаўся павагай у калектыве. Дык чаму ж ён не зорка для газетнай паласы?!

Вацлав Станкевич Шутовичи_агро.JPG

Вацлаў Станкевіч.


На малочнатаварным комплексе “Ардашы” Алёна Макей працуе каля 10 гадоў. Спачатку была жывёлаводам, пасля жанчыне прапанавалі перайсці аператарам машыннага даення. І вось ужо на працягу шасці гадоў кожную раніцу і вечар (не лічачы выхадных) жанчына спяшаецца на дойку. Разам з ёй на комплексе слесарам малакаправода працуе і муж Юрый. Сямейнай пары гаспадарка выдзеліла дом у Ардашах. Муж і жонка заўсёды ра­зам: і на працы, і дома. Алёна на сабе адчула, якая гэта вялікая справа – падтрымка таго, хто цябе кахае.

Алена Макей Крево.JPG

Алёна Макей.


Мікалай Майсевіч – адзін з самых вопытных работнікаў ВУП “Крэва”. І ёсць у яго свая стыхія – уборка кукурузы. Роўных яму ў гэтай справе цяжка знайсці ва ўсім раёне. І гэта не дзіўна. Майстэрства працы на зялёнай ніве адточана 35-гадовым стажам. Сёлета рупліваму працаўніку ўдалося здрабніць больш за 25 тысяч тон кукурузы. У гаспадарцы паступілі правільна, калі вырашылі даверыць вопытнаму работніку новую якасную тэхніку.

Николай Мойсевич Крево.JPG

Мікалай Майсевіч.


На пытанне аб працоўным стажы Міхаіл Астаповіч бойка адказвае: “За рулём я з самага дзяцінства”. Яшчэ ў школьныя гады дапамагаў бацьку, які працаваў на гусенічным Т-74. Падлетак Міша разам з ім і глебу рыхтаваў, і сееў. На пытанне “Кім быць?” - хлопчык знайшоў адказ ужо тады. Падчас вучобы ў школе атрымаў правы трактарыста і ўладкаваўся ў калгас. Міхаіл Астаповіч – і вадзіцель, і механізатар, і камбайнер. Цяпер працуе на МТЗ, а падчас уборачнай шчыраваў на КЗС-1218. Нават у сёлетні неўраджайны год ён змог стаць камбайнерам-тысячнікам.

Михаил Остапович Крево.JPG

Міхаіл Астаповіч.


Мікалай Баранчук ведае кожнае поле і кожны гектар КСУП “Сінькі”. Ужо 10 гадоў ён працуе галоўным аграномам. Кажуць, што майстэрства прыходзіць з вопытам, але, нягледзячы на свой стаж, спецыяліст і сёння шмат чытае літаратуры па аграноміі, вывучае перадавы вопыт іншых краін. У сваёй працы галоўны аграном робіць стаўку не на збожжавыя культуры, а на зялёныя кармы. Сёлета парадавала кукуруза, але не апраўдалі надзеі травы. На жаль, нават вопытнаму аграному не пад сілу было паспрачацца з засушлівым надвор’ем.

Николай Баранчук Синьки.JPG

Мікалай Баранчук.


У наступным годзе споўніцца 35 гадоў, як Андрэй Шчасны працуе вадзіцелем у роднай гаспадарцы. Пачынаў яшчэ ў тыя часы, калі калгас быў невялікім і меў імя Дзяржынскага. З узбуйненнем гаспадаркі праца крыху ўскладнялася, маршруты станавіліся больш доўгімі. 13 год таму вадзіцелю выдзелілі новы МАЗ. Андрэй Шчасны адзначае, што ўвесь гэты час жалезны сябар верна яму служыць.

Андрей Щасный Синьки.JPG

 Андрэй Шчасны.


Таццяна Ганье адказвае за селекцыйную і заатэхнічную справу на малочнатаварным комплексе “Каты”. Працуе тут з моманту яго адкрыцця. Таццяна ўпэўнена, што для таго, каб праца прынесла добрыя вынікі, неабходна ўзаемаразуменне і ўзаемадапамога. Жанчына змагла згуртаваць вакол сябе дружную каманду. У нялёгкай справе ёй дапамагаюць урач-гінеколаг і асемянатар.

Высокія надоі – галоўны паказчык працы малочнатаварнага комплексу. І яны ў многім залежаць ад племянной работы, якая напраўлена на павышэнне і замацаванне прадуктыўных якасцей жывёл.

Татьяна Ганье Синьки.JPG

Таццяна Ганье.


11 гадоў таму Наталля ГАПЕЕВА прыйшла працаваць цялятніцай на ферму ў Дэгесі, а пасля будаўніцтва ў Солах малочнатаварнага комплексу перайшла сюды. Наталля працуе з самымі маленькімі цялятамі. Корміць іх, поіць, клапоціцца пра тое, каб кожнай жывёле было цёпла і суха. Яна ўпэўнена, што цяляты адчуваюць настрой, разумеюць інтанацыю. А таму адносіцца да іх трэба з любоўю і пяшчотай.

Наталья Гопеева Солы.JPG

Наталля ГАПЕЕВА.


Стаж Валянціны  Міхно як аператара машыннага даення – каля 15 гадоў. За гэты час так прызвычаілася да сваёй справы, што сёння ўжо не ўяўляе, як калісьці кіравала ў Мінску трамваем.

Пасля пераезду са сталіцы на малую радзіму мужа, вёску Падбярозы, пайшла працаваць у сельскую гаспадарку. Жанчына лічыць, што вярнулася на сваё месца, бо і сама яна вясковая, і маці многа гадоў адпрацавала на ферме.

Валентина Михно Солы.JPG

Валянціна  Міхно.


Ёсць такія працэсы, за якімі можна з асалодай назіраць да бясконцасці: як гарыць вогнішча, як цячэ вада, а таксама, як працуе чалавек. Асабліва, калі гэта Павел Усціновіч, які кіруе пагрузчыкам “Маніту”.

Хутка і лоўка атрымліваецца ў механізатара любая работа. Галоўны аграном гаспадаркі Юрый Сташкевіч адзначае: “Паша працуе - можна не хвалявацца.” Калі прыйшоў час грузіць цукровыя буракі ў вагоны, справу гэту даверылі менавіта Паўлу Усціновічу. 10 вагонаў (а гэта больш за 500 тон!) у дзень – такую норму віртуозны механізатар лёгка выконвае.

Павел Устинович Солы.JPG

Павел Усціновіч.


Стаяў непагодны кастрычніцкі дзень. Каб зрабіць здымак чарговага героя тэматычнай старонкі Уладзіміра Букеля, мне, кволаму фатографу, не хацелася нават здымаць пальчаткі, бо рукі настывалі на холадзе. А Уладзімір у гэты час умываўся ледзяной вадой, такой жа, якой толькі што мыў засмечаную касілку. Убачыўшы маё здзіўленне, Уладзімір растлумачыў: “Я – былы пажарны, а таму з вадой “на ты”. Падчас працы ратавальнікам Уладзімір кожны год дапамагаў гаспадаркам на сяўбе і жніве. А праз пэўны час вырашыў поўнасцю прысвяціць сябе справе механізатара.

Владимир Букель Солы.JPG

 Уладзімір Букель.


Цялятніца  малочнатаварнага комплексу “Бялкоўшчына” Леаніда Шульжыцкая лічыць сябе ў жывёлагадоўлі чалавекам невыпадковым. Яна з гонарам падкрэслівае, што мама і тата ўсё жыццё адпрацавалі жывёлаводамі. Працоўны стаж таты ў гэтай галіне – 42 гады, мамы - 38. Па іх шляху пайшла і дачка. Ужо каля дваццаці гадоў яна працуе цялятніцай і справу мяняць не збіраецца.

Леонида Шульжицкая _Белковщина.JPG

Леаніда Шульжыцкая.

Мечыслаў Зінкевіч кіруе “Джон Дзірам”. Яго магутны сябар не сціхае з ранняй вясны да позняй восені. Толькі напрыканцы кастрычніка механізатар паставіў яго на машынны двор і даў адпачыць. А вось самому адпачываць няма калі. Неабходна пачы­наць рыхтаваць зялёнага “Джона” да наступнага сезона. Падрамантаваць неабходна не толькі яго самога, але навясное і прычапное абсталяванне, каб плугі і сеялкі добра працавалі на вясенняй сяўбе.

Мечислав Зинкевич совхоз Сморгонский.JPG

Мечыслаў Зінкевіч.


Генадзь Ігнатовіч працуе ў гаспадарцы каля дваццаці гадоў. Сёння ён кіруе МТЗ-82. “Падвоз кармоў, унясенне мінеральных угнаенняў. Што скажуць рабіць, тое і раблю”, - расказвае пра сваю працу механізатар. З яго слоў, справа выдатна ладзіцца толькі тады, калі адразу пачынаеш выконваць тое, што даручылі.

Геннадий Игнатович совхоз Сморгонский.JPG

Генадзь Ігнатовіч.


Незадоўга да дня работнікаў сельскай гаспадаркі Валянціна Ількевіч, загадчыца склада “Лешчаняты”, адзначыла свой юбілей. Пра узрост жанчыны казаць нетактоўна, а таму я толькі заўважу, што Валянціна Зянонаўна выглядае мінімум на 10 год маладзейшай. Стройная, рухавая, з адкрытай юнацкай усмешкай.

Жанчына расказвае, што трэцяя частка яе жыцця прайшла на лешчаняцкім складзе, які ў гаспадарцы з’яўляецца цэнтральным. Тут захоўваецца зерне, буракі, ядахімікаты і мінеральныя ўгнаенні. Склад вялікі, але ў Валянціны Зянонаўны, як у сапраўднай гаспадыні, усюды парадак і чысціня.

Валентина Илькевич Совбел.JPG

Валянціна Ількевіч.


Яшчэ ў далёкіх 80-х, пасля заканчэння Камароўскага вучылішча, у калгас “Савецкая Беларусь” прыйшоў працаваць трактарыстам Уладзімір Шчуроўскі. Ён добра памятае той час і ўсе яго цяжкасці. Расказвае, што найбольш складанымі былі 90-я гады. Але паступова ўсё пачало наладжвацца, сталі стабільнымі зарплаты, умовы працы таксама палепшыліся. Сёння ён шчаслівы, што працуе ў дружным калектыве і займаецца той справай, якая гаспадарцы прыносіць плён, асабіста яму – радасць і задавальненне.

Владимир Щуровский Совбел.JPG

 Уладзімір Шчуроўскі.


Больш за 25 гадоў Іван Сульжыцкі правёў за баранкай грузавіка. У гаспадарку прыйшоў працаваць адразу пасля школы. Затым адслужыў у войску, а пасля зноў вярнуўся ў калгас. Пачынаў з ГАЗ-53, пасля перасеў на ЗІЛ-130, а потым стаў кіраваць МАЗам. Прастояў у Івана Сульжыцкага не бывае. Падчас уборачнай адвозіў зерне ад камбайна, а цяпер вось развозіць муку па фермах. Іван не ведае дрэнных дарог і непрыемных грузаў, бо ён – выдатны аўтамабіліст.

Иван Сульжицкий Совбел.JPG

 Іван Сульжыцкі.


Анжэла Сімончык і Зінаіда Мошнікава працуюць у пары. Жанчыны даглядаюць самых маленькіх жыхароў малочнатаварнага комплексу “Буякі”. Пра вынік іх працы можна меркаваць не толькі па знешнім выглядзе цялят і іх домікаў, але і па паказчыках. За 10 месяцаў гэтага года сярэднясутачныя прывагі цялят дасягнулі 960 грамаў, а захаванасць пагалоўя склала 100%. Гэта не што іншае, як плён стараннасці, адказнасці і добрасумленнасці жанчын.

Анжела Симончик Зинаида Мошникова Жодишки.JPG

Анжэла Сімончык і Зінаіда Мошнікава.


Чвэрць стагоддзя ўзначальвае зернясклад у Жодзішках Наталля Брэская. Зернясклад уяўляе сабой вялікую тэрыторыю з мноствам пабудоў. Тут захоўваецца як фуражнае зерне, так і насеннае. Задача работнікаў і іх кіраўніка – прыняць гэта зерне, высушыць яго, а пасля пільна сачыць, каб яно правільна захоўвалася. Якасна падрыхтаванае да пасяўной зерне – першая з умоў будучага ўраджаю. І ў гаспадарцы адказнасць за гэты працэс смела давяраюць Наталлі Міхайлаўне.

Наталья Бресская Жодишки.JPG

Наталля Брэская.


Калі ў філіяле “Жодзішкі” пачынаецца пасяўная, вялікі аб’ём работы кладзецца на плечы Яўгена Чарнушэвіча. На сваім ярка-чырвоным “Беларусе-3522” механізатар уздоўж і ўпоперак не раз аб’ехаў бяскрайнія палеткі гаспадаркі. Ён працуе і на падрыхтоўцы глебы, і на сяўбе. Адказны работнік, першакласны механізатар, а яшчэ – душа калектыву і проста вясёлы і аптымістычны чалавек. Так нашага героя характарызуюць яго калегі.

З году ў год Яўген Чарнушэвіч займае прызавыя месцы ў раённых спаборніцтвах на сяўбе. Але не менш старанна і якасна механізатар выконвае і іншыя віды работ.

 Евгений Чернушевич Жлдишки.JPG

Яўген Чарнушэвіч.

Матэрыялы падрыхтавала Таццяна ЧАРНЯЎСКАЯ.

Фота аўтара.



Вернуться в раздел НОВОСТИ / АНОНС

Государственный флаг Республики Беларусь
Выборы президента Республики Беларусь 2025 года
2024 – Год качества
Сморгонский районный исполнительный комитет
Места памяти, которые должен посетить каждый
ЗДОРОВЫЙ ОБРАЗ ЖИЗНИ
-
Сморгонь туристическая
ФОК Сморгонь
-
VETLIVA
Туристический портал о Беларуси
Мой город
Открой свой город в смартфоне
Календарь событий на 2024 г
Топ-5 региона
Газета
grodnovisafree
Защита прав потребителей
Портал рейтинговой оценки
Контакты

8 (01592) 4-20-81
sport@foksmorgon.by

г. Сморгонь, ул. П. Балыша, 4а
Открыть контакты

Молодежь Беларуси