Урачыстасць распачалі работнікі культуры, потым са словамі ўдзячнасці будаўнікам выступілі старшыня райвыканкама Генадзь Харужык, кіраўнікі абласнога і раённага суда, была перарэзана традыцыйная чырвоная стужка, і ўсе ўдзельнікі ўрачыстага мерапрыемства накіраваліся ў абноўлены будынак суда.
Урачыстасць адкрылі культработнікі.
Удзельнікі ўрачыстага мерапрыемства.
Са знамянальнай падзеяй віншуе старшыня райвыканкама Генадзь ХАРУЖЫК.
Пераразанне сімвалічнай чырвонай стужкі.
Прадоўжылася ўрачыстасць у зале. За якаснае выкананне будаўніча-мантажных работ некаторым спецыялістам будаўніча-мантажнага трэста №41 былі ўручаны Падзякі абласнога суда. Салідны падарунак атрымаў калектыў раённага суда ад вышэйстаячай абласной структуры, а яшчэ падарункі ад раённых службаў, з якімі узаемадзейнічае раённы суд.
Так выглядае знутры абноўлены будынак суда.
Старшыня Гродзенскага абласнога суда Аляксандр КОРЗУН уручае Падзяку дырэктару будаўніча-мантажнага трэста №41 Сяргею РАДАМАНУ.
Такой жа ўзнагароды ўдастоены электрамантажнік БМТ №41 Аляксей БЯЛЕВІЧ.
І тынкоўшчык з сумяшчэннем прафесіі маляра Ірына СУБАЧ.
Старшыні раённага суда Лідміле Пятровай уручаны пашпарт ад тэлевізара.
Па святочнаму апранутыя работнікі суда і адвакаты.
Падарункі ад сілавых структур раённаму суду.
А таксама ад бальніцы і падатковай інспекцыі.
Юрый ЯНУШКЕВІЧ.
Фота аўтара.