Права запаліць агеньчыкі было дадзена нашым 6 алімпіяднікам, якія паказалі рэзультатыўны вынік па прадметах на II этапе рэспубліканскай алімпіяды.
Выхаванцы сада і вучні школы на елачкі павешалі цацкі і ўпрыгожванні. Казка ажыла! Але ў руках дзяцей было яшчэ шмат цацак і канцэлярскіх тавараў – так яны падрыхтаваліся да дабрачыннай акцыі. Першымі паказалі прыклад старшыня Крэўскага сельвыканкама Дзятчык Віктар Мікалаевіч і дырэктар установы Капыш Таццяна Францаўна. Куфар пачаў хутка напаўняцца.
Акцыя будзе працягвацца. Па рашэнню Савета ўстановы падарункі будуць размеркаваны для дзяцей у прытулак, дзецям-інвалідам і пажылым людзям, якія знаходзяцца ў Крэўскай бальніцы сястрынскага догляду. Запрашаем да ўдзелу!
Т.С. ВАРЫЦКАЯ, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце.