Выбралі елку аб’ектам даследчай работы таму, што яна з’яўляецца дзіўным прыродным дарам, які трэба берагчы і рацыянальна выкарыстоўваць. Актуальнай стала мэта – прыцягненне ўвагі дзяцей да праблемы захавання іглічных дрэў, асабліва перад навагоднімі і каляднымі святамі, якія немагчымы без прысутнасці зялёнай прыгажуні.
Маленькія даследчыкі і іх бацькі так пранікліся да лёсу навагодняй елачкі, што арганізавалі выставу творчых работ “Ёлка сваімі рукамі”, стварылі зборнік экалачічных казак, загадак, сабралі пазнавальны матэрыял аб лясной прыгажуні і карысці, якую яна прыносіць людзям і свайму прыроднаму згуртаванню. А для таго, каб навучыць і іншых гуманна ставіцца да жыцця елкі, арганізавалі акцыю “Елачка, жыві!” да якой далучылі амаль усіх навучэнцаў установы, іх бацькоў і жыхароў аграгарадка Асінаўшчызна.
Спадзяёмся, што наша праца была плённай, і, хоць невялікая частка ялінак будзе працягваць расці і жыць у надыходзячым 2019 годзе.
Не губіце лясных прыгажунь, зберажыце ім жыццё!
Святлана ЦЫБОЎСКАЯ, выхавальнік дашкольнай адукацыі.
Фота аўтара.