25 мая ў Смаргоні на гарадскім стадыёне ўрачыста адкрыліся II фестываль-кірмаш "Смаргонскія абаранкі" і Міжнародны эканамічны форум "Новыя магчымасці і перспектыва супрацоўніцтва".
Танцавальныя калектывы Смаргоні ўрачыста адкрылі фестываль-кірмаш "Смаргонскія абаранкі" і Міжнародны эканамічны форум
Гасцей вітала спадарыня Абаранка
Міні-трактары Смаргонскага агрэгатнага завода са сцягамі краін-удзельніц эканамічнага форуму
У складзе дэлегацый - прадстаўнікі краін-удзльніц форуму, Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання РБ, кіраўніцтва Гродзенскага аблвыканкама Ашмянскага, Астравецкага і Смаргонскага райвыканкамаў
Адкрыццё свята
Вітае гасцей першы намеснік старшыні Гродзенскага аблвыканкама Іван ЖУК
Старшыня Смаргонскага райвыканкама Генадзь ХАРУЖЫК (злева), Іван ЖУК і намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення перапрацоўчай прамысловасці Мінсельгасхарчу РБ Вадзім ПАБЯДЗІНСКІ
Узорны ансамбль народнай музыкі "Гулянок"
Музычны падарунак для публікі - выступленне беларускага дзяржаўнага заслужанага харэаграфічнага ансамбля "Харошкі"
Пасля ўрачыстага адкрыцця свята кожны жадаючы мог паўдзельнічаць у конкурсе-дэгустацыі абараначных вырабаў і вызначыць самы смачны, на іх погляд, хлебабулачны прадукт
Майстрыхі-абараначніцы са Смаргонскага хлебазавода прама на вуліцы выпякалі свае абаранкі
Галіна АНТОНАВА.
Фота аўтара.