Адметным было тое, што даведацца больш падрабязна пра агрэгатны завод прыйшоў вучань выпускнога класа СШ №2. У прыватнасці, яго цікавіла, ці звязана гэта прадпрыемства нейкім чынам з сельскай гаспадаркай, паколькі выпускае сельскагаспадарчую тэхніку.
У службу занятасці завітала нават грамадзянка Расіі. Яна таксама шукае работу, а прыехала ў нашу мясцовасць з жаніхом, якога накіравалі на працу на АЭС у Астравецкім раёне.
Спецыяліст аддзела кадраў агрэгатнага завода Сяргей Судакоў паглядзеў два дыпломы, іншыя дакументы, якія прынесла з сабою дзяўчына, запэўніў, што працоўнае месца знойдзецца, толькі спачатку ёй, як грамадзянцы іншай краіны, трэба схадзіць у аддзяленне па грамадзянстве і міграцыі райаддзела міліцыі, аформіць там дазвол на часовае пражыванне, пасля чаго можна будзе заключыць працоўны дагавор.
У гэты ж дзень у службе занятасці працавала псіхолаг УТЦСАН “Цёплы дом” Вольга Глінская. Яна садзейнічала прафарыентацыі, аказвала наведвальнікам псіхалагічную дапамогу.
Юрый ЯНУШКЕВІЧ.
Фота аўтара.