Сёлета аўтапарк №17 г. Смаргоні атрымаў два новыя аўтобусы павышанай камфартабельнасці з адпаведным лагатыпам для абслугоўвання ІІ Еўрапейскіх гульняў, якія неўзабаве распачнуцца ў нашай краіне. Адзін аўтобус вялікі – МАЗ-251, другі меншы – “Нёман”, на 28 месцаў.
За гэтымі аўтобусамі ўжо замацаваны вадзіцелі аўтапарка, якія 14 чэрвеня паедуць у Мінск, дзе будуць абслугоўваць удзельнікаў ІІ Еўрапейскіх гульняў. У атрыманых аўтобусах вельмі зручныя сядзенні, у салоне ёсць тэлевізар, мікрахвалевая печка, два халадзільнікі, санвузел.
Дырэктар аўтапарка №17 Мікалай САМАЙЛОВІЧ каля аўтобуса МАЗ, на якім змешчаны сімвал ІІ Еўрапейскіх гульняў лісяня ЛЕСІК
У салоне новенькага “Нёмана” вадзіцель гэтага аўтобуса Алег КАРНЕЙ
Юрый ЯНУШКЕВІЧ.
Фота аўтара.