Ваенны камісар Леанард Гружэўскі, старшыня раённай ветэранскай арганізацыі Уладзімір Касакоўскі, начальнік ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Зоя Крачкоўская і спецыяліст “Цёплага дома” Алена Волк сустрэліся з ветэранамі, якія жывуць у мікрараёне Усходнім.
Ваенком уручыў шаноўнага ўзросту людзям, якія зведалі веннае ліхалецце, юбілейны медаль, што быў выраблены спецыяльна да 75-годдзя з дня вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, а прадстаўнікі сацыяльнай службы – кветкі. Ветэранам пажадалі здароўя і доўгіх гадоў жыцця.
Юрый ЯНУШКЕВІЧ.
Фота аўтара.