У ім удзельнічалі не толькі дарослыя, але і школьнікі, сярод якіх па выніках гульняў вызначыліся тры прызёры. Вучань СШ №1 Павел Броцкі заняў 1 месца. Ганна Грыгарава з гімназіі апынулася на другім, а Мацвей Руткоўскі, які наведвае шахматны гурток у СШ №7, - на трэцім месцы.
Вучань СШ №1 Павел БРОЦКІ іграе ў шахматы з дарослым шахматыстам Мікалаем РУТКОЎСКІМ
Гэтыя шахматысты атрымалі ад спорткамітэта прызы – сертыфікаты на набыццё тавараў у спартыўным магазіне.
У шахматным турніры ўдзельнічалі яшчэ дзве сястры Арына і Сафія Казакевіч. Сафіі споўнілася ўсяго 8 гадоў.
“А школьніка Мацвея Шукяловіча пабойваюцца ўжо дарослыя шахматысты, бо ён выдатна гуляе, ездзіць на спаборніцтвы, якія праводзяцца ў Мінску, там паказвае добрыя вынікі”, - сказаў старшыня смаргонскага шахматнага клуба Аляксандр Ксяневіч.
Увогуле, у нашым горадзе надаецца вялікая ўвага гульні ў шахматы. Ёсць шахматныя гурткі, у якіх з дзецьмі працуюць выкладчыкі Зоя Рудая і Валерый Аніська. Іх выхаванцы ўдзельнічалі ў шахматным турніры.
Юрый ЯНУШКЕВІЧ.
Фота аўтара.