Спартыўнае мерапрыемства ладзілася ў межах рэспубліканскай акцыі “75 добрых спраў для Гродзеншчыны”.
11 вучняў юных спартсменаў сабраліся, каб паспрабаваць свае сілы ў фігурным катанні на веласіпедзе. Удзельнікам неабходна было праехаць пэўную адлегласць за час, пракруціць знакамітую “васьмёрку”.
Лепшых вучняў, пераможцаў узнагародзілі граматамі і падарункамі. Імі сталі Яўген Ланкевіч (7 клас), Андрэй Якубель (5 клас), Максім Войтка (11 клас).
Вольга ІЛЬІНА, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Сінькоўскіх ясляў-сада – сярэдняй школы.