:: ::

НОВОСТИ / АНОНС

14 октября 2019 г.
Першыя цацкі ў жыцці дзіцяці з’яўляюцца з маміных рук, і для маленькага чалавека адкрываецца цэлы сусвет. Добрая ці злая, вялікая ці малая, гладкая, шурпатая, зробленая з розных матэрыялаў, – цацка прыходзіць да дзіцяці, каб чамусьці навучыць, развіць схаваныя здольнасці, выхаваць асабістыя якасці і адносіны да сябе і людзей.

Кожная новая цацка, набытая ў краме ці зробленая сваімі рукамі, адлюстроўвае     светапогляд сям’і, прыярытэты развіцця і выхавання, надзею на будучае.

У сваей беларускамоўнай групе я вырашыла арганізаваць цікавую і незвычайную выставу “Сусвет матуліных цацак”. Галоўная мэта выставы: дапамагчы маленькім трохгадовым выхаванцам адаптавацца ў дзіцячым садку, адчуць сябе камфортна і ўпэўнена ў новай ролі. А хто ж дасць самую моцную падтрымку дзіцяці як не сям’я, любячыя мама і тата? Хто прадэманструе малым адказнасць да справы, творчасць і крэатыўнасць, зацікаўленасць “іх садзікам”?

Кожная цацка, зробленая мамінымі ці татавымі рукамі сумесна з дзіцем, асаблівая: яна мае сваю невялічкую гісторыю ці казку, якія мы прыдумваем разам з выхаванцамі. Гэта спрыяе развіццю маўлення, пашырае слоўнікавы запас і светапогляд. Пазней усе гісторыі мы запішам і, магчыма, створым кнігу казак пра матуліны цацкі. Цяпер разам з гэтымі цацкамі малыя спяваюць беларускія песенькі, расказваюць забаўлянкі і вершыкі. Акрамя таго, многія рукатворныя цацкі далучаюць выхаванцаў да беларускай культуры і гісторыі. Напрыклад, лялькі-крупянічкі з зернем і крупою ўнутры расказалі сваю гісторыю-казку, створаную мною на аснове традыцыі захавання гаспадыняй самага лепшага зерня ў мяшэчку для пасадкі новага ўраджаю. Лялька-сухадолька з зёлкамі бясмерніка ўнутры распавяла казку пра маці, якая шукала свайго сыночка, каб вызваліць з палона злых ворагаў. Лялькі з травы, якія  раней рабілі сялянскія дзеткі сабе да гульняў, дапамагаюць зрабіць фізкульхвілінкі падчас заняткаў больш цікавымі і змястоўнымі.

Важна, што вырабы выкананы з розных матэрыялаў, і гэта з’яўляецца проста шыкоўным матэрыялам для сэнсарнага развіцця дзяцей. На нашай выставе есць цацкі з сена, гліны, дрэва, нітак, ільну, розных відаў тканіны. Выхаванцы з задавальненнем разглядаюць, мацаюць, нюхаюць рукатворныя цацкі – і паглыбляюць свой сэнсарны досвед. Самае галоўнае – цацка нясе ў сабе часцічку бацькоўскага цяпла, якое так неабходна для шчасця кожнага дзіцяці.

1.jpg

3.jpg

5.jpg

7.jpg

8.jpg

9.jpg

Эдзіта БРАНЦЭВІЧ, выхавальнік ясляў-сада №8.



Вернуться в раздел НОВОСТИ / АНОНС

Государственный флаг Республики Беларусь
Выборы президента Республики Беларусь 2025 года
2024 – Год качества
Сморгонский районный исполнительный комитет
Места памяти, которые должен посетить каждый
ЗДОРОВЫЙ ОБРАЗ ЖИЗНИ
-
Сморгонь туристическая
ФОК Сморгонь
-
VETLIVA
Туристический портал о Беларуси
Мой город
Открой свой город в смартфоне
Календарь событий на 2024 г
Топ-5 региона
Газета
grodnovisafree
Защита прав потребителей
Портал рейтинговой оценки
Контакты

8 (01592) 4-20-81
sport@foksmorgon.by

г. Сморгонь, ул. П. Балыша, 4а
Открыть контакты

Молодежь Беларуси