:: ::

НОВОСТИ / АНОНС

27 октября 2020 г.
Ад прадзедаў нам засталася спадчына

Алесь Ставер пісаў: “Каб любіць Беларусь нашу мілую трэба ў розных краях пабываць…” Я не зусім згодна з аўтарам гэтых радкоў. У нашай краіне вельмі шмат прыгожых і самабытных куточкаў, наведаўшы якія, доўгі час застаешся  пад уражаннямі, перадаць каторыя не хапае слоў.

Настаўнікі нашай установы адукацыі любяць падобныя падарожжы. Шмат дзе ўжо пабывалі. Гэта Нясвіж і Мір, Будслаў і Мосар, Навагрудак і фантастычная Літоўка, Дукорскі маёнтак з незвычайным “перавернутым домам”… У мінулую суботу мы зноў адправіліся ў чарговае падарожжа. На гэты раз была замоўлена экскурсія ў музейным комплексе старажытных рамёстваў і тэхналогій “Дудуткі”. Мы нават не маглі ўявіць сабе, наколькі будзе захапляльным наша падарожжа ў свет старадаўняга быту і прафесій!

Адразу ж на ўваходзе на тэрыторыю музейнага комплексу нас сустрэла прыемнай усмешкай жанчына, экскурсавод Вера. І хаця на дварэ імгліў восеньскі дождж і было пахмура, ад прыветлівай усмешкі Веры нам усім адразу стала вельмі ўтульна і камфортна. Вера расказвала і паказвала нам усё самае цікавае ў кожнай майстэрні, запрашаючы ўсіх жадаючых прыняць удзел у вырабах розных рэчаў.

Адразу мы патрапілі на балота, дзе пазнаёміліся з тэхналогіяй самагонаварэння (бровар). Затым наведалі ганчарную майстэрню. Затрымаўшы дыханне, як зачараваныя, мы назіралі за працай ганчара, які за некалькі хвілін з куска гліны зрабіў цудоўную вазу! У наступнай майстэрні ў нас разбягаліся вочы ад разнастайных вырабаў з саломы. Гэта сапраўдныя шэдэўры! І ні адной аднолькавай рэчы!

А ў майстэрні па ткацтву, убачыўшы ткацкі станок (кросны), многія з нас успомнілі сваё дзяцінства: нашы бабулі таксама ткалі. Вельмі прыемна, што сёння ёсць такія людзі, якія захоўваюць і прадаўжаюць традыцыі нашых продкаў.

Нікога не аставіў абыякавым агляд аўтарэтра тэхнікі. У хлебапякарні пасля цікавага аповеду экскурсавода нас пачаставалі печаным хлебам, вельмі прыемнымі і смачнымі сырамі і цудоўнай гарачай гарбатай з траў. А на прыканцы экскурсіі, якая была вельмі цікавай, захапляльнай і з гумарам, нягледзечы на дождж, мы з задавальненнем пакаталіся на брычцы.

Развітаўшыся з нашым цудоўным экскурсаводам, мы яшчэ доўга хадзілі па тэрыторыі музейнага комплексу, любаваліся непаўторнымі вырабамі майстроў. Было адчуванне, быццам самі акунуліся ў свет даўніны…

www.shliah.by



Вернуться в раздел НОВОСТИ / АНОНС

Государственный флаг Республики Беларусь
Выборы президента Республики Беларусь 2025 года
2024 – Год качества
Сморгонский районный исполнительный комитет
Места памяти, которые должен посетить каждый
ЗДОРОВЫЙ ОБРАЗ ЖИЗНИ
-
Сморгонь туристическая
ФОК Сморгонь
-
VETLIVA
Туристический портал о Беларуси
Мой город
Открой свой город в смартфоне
Календарь событий на 2024 г
Топ-5 региона
Газета
grodnovisafree
Защита прав потребителей
Портал рейтинговой оценки
Контакты

8 (01592) 4-20-81
sport@foksmorgon.by

г. Сморгонь, ул. П. Балыша, 4а
Открыть контакты

Молодежь Беларуси