:: ::

НОВОСТИ / АНОНС

27 октября 2021 г.
Народны гісторыка-краязнаўчы музей  «Гісторыя. Падзеі. Людзі»  дзяржаўнай установы адукацыі  «Гімназія г. Смаргоні»

      Наш адрас: 231042 Гродзенская вобласць, горад Смаргонь, вуліца Кутузава, 19; тэлефон/факс  8 (01592) 4 68 41.

Віртуальны музей: https://sviat1975.wixsite.com/museum-gymn

Дата адкрыцця музея - 8 мая 1988 года.

На 1 студзеня 2021 года ў фондах музея налічваецца ўсяго 6 709 экспанатаў.

      Асноўныя раздзелы экспазіцыі:

  • Археолага-этнаграфічныя помнікі Смаргоншчыны.
  • Смаргонскія землі ў XIII -XVIII стст.
  • Смаргонь і яе ўладары.
  • Смаргоншчына - арэна ваенных дзеянняў.
  • Смаргонскія землі ў складзе Расійскай імперыі.
  • У полымі Першай сусветнай.
  • Смаргоншчына ў 20-40-я гады XX ст.
  • Вялікая Айчынная вайна (1941-1945 гг.)
  • Жыццё. якое абарвала куля (А.С. Іваноў).
  • Смаргоншчына ў 40-80-я гады XX ст.
  • Плыві, квітней і велічна свяціся на хвалях часу, родная Смаргонь!
  • Сваім талентам праславілі наш край.
  • Афганістан баліць у маёй душы.
  • “... І закрынічыла тут жыццё” (гісторыя школы).
  • Народны побыт Смаргоншчыны.

      Народны гісторыка-краязнаўчы музей гімназіі з часу яго адкрыцця ўключаны ў адукацыйны і выхаваўчы працэсы праз розныя накірункі і формы работы. Сёння ён разглядаецца як важны сродак развіцця творчага патэнцыяла асобы, фарміравання яе каштоўнасных арыентацый. Наш музей – гэта плённае супрацоўніцтва настаўнікаў, вучняў, бацькоў, выпускнікоў розных гадоў.

      Вялікая колькасць экспанатаў дазваляе прасачыць гісторыю Смаргоншчыны са старажытных часоў да сённяшняга дня, зрабіць экскурсіі, музейныя ўрокі, заняткі і сустрэчы цікавымі і насычанымі. Пасля рэканструкцыі ў 2014 годзе музей стаў асабліва прываблівым для наведвальнікаў.

      Характэрным для экспазіцый музея з’яўляецца ўвядзенне элементаў адкрытага захавання экспанатаў і  шырокае выкарыстанне матэрыялаў у адукацыйным працэсе. Рарытэтныя помнікі матэрыяльнай і духоўнай культуры, аутэнтычныя прадметы  этнаграфічнага кутка дапамагаюць вывучэнню асаблівасцей рэгіянальнай гісторыі.

      Для музея пачэсна і адказна, што на захаванне ў фонды музея перадаюць асабістыя рэчы, дакументы і іншыя матэрыялы ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, ветэраны працы, вядомыя людзі Смаргоншчыны.

      Падчас агляднай экскурсіі «Няхай ніколі не парвецца стогоддзяў повязь» экскурсаводы пазнаёмяць наведвальнікаў з унікальнай, багатай падзеямі гісторыяй Смаргоншчыны, ілюструючы яе дакументамі, фотаздымкамі, прадметамі этнаграфіі, гісторыямі чалавечых лёсаў.

      Запрашаем у наш музей!

 



Вернуться в раздел НОВОСТИ / АНОНС

Государственный флаг Республики Беларусь
Выборы президента Республики Беларусь 2025 года
2024 – Год качества
Сморгонский районный исполнительный комитет
Места памяти, которые должен посетить каждый
ЗДОРОВЫЙ ОБРАЗ ЖИЗНИ
-
Сморгонь туристическая
ФОК Сморгонь
-
VETLIVA
Туристический портал о Беларуси
Мой город
Открой свой город в смартфоне
Календарь событий на 2024 г
Топ-5 региона
Газета
grodnovisafree
Защита прав потребителей
Портал рейтинговой оценки
Контакты

8 (01592) 4-20-81
sport@foksmorgon.by

г. Сморгонь, ул. П. Балыша, 4а
Открыть контакты

Молодежь Беларуси