У межах вывучэння тэмы «Ад батлейкі - да паланэзу» па прадмеце «Чалавек і свет. Мая Радзіма Беларусь» вучні 4 Г класа гімназіі пабывалі ў цэнтры творчасці дзяцей і моладзі на занятку-прэзентацыі і майстар-класе «Лялькі ажываюць» узорнага лялечнага тэатра «Смаргонская батлейка». Кіраўніком тэатра з'яўляецца Іна Яновіч.
«Лепш адзін раз убачыць, чым сто разоў пачуць», - гаворыць народная прыказка. Дзеці ўбачылі батлейку не ў падручніку, а наяве лялечны тэатр. Вучням расказалі пра гісторыю батлейкі, яе канструкцыі, ляльках. Навучэнцы заглянулі за кулісы тэатра, паспрабавалі самі кіраваць батлеечнымі лялькамі і размаўляць галасамі розных герояў п'ес.
Атмасферу свята стварылі вучні ўзорнага лялечнага тэатра, якія паказалі невялікую казку-п'есу «У пошуках шчасця» для вучняў гімназіі. Таксама ўдзельнікі тэатра разам з гасцямі выканалі беларускую народную песню «Пірагі».