Круглагадовая спартакіяда: сустрэчы па валейболу
У І групе назіралася сапраўдная барацьба, у выніку якой перамагла каманда аддзела адукацыі, спорту і турызму Смаргонскага райвыканкама. Другое месца занялі валейбалісты ААТ “Смаргонскі агрэгатны завод”, трэцяе – вайскоўцы в/ч 2044. Каманда ААТ “Будаўніча-мантажны трэст №41” заняла 4 месца, замкнулі пяцёрку ўдзельнікаў спаборніцтваў валейбалісты РУП “ЖКХ”.
Калі ў І групе спаборнічалі паміж сабой пяць каманд, то ў ІІІ групе толькі дзве каманды пазмагаліся за 1 і 2 месца – ААТ “Шутавічы-Агра” і ВКУП “Саўгас Смаргонскі”. Менавіта ў такім парадку і размеркаваліся месцы. Здзіўляе тое, што ў гэтым годзе на спаборніцтвы па валейболу не прадставілі свае каманды іншыя сяльгаспрадпрыемствы.