Пра традыцыйную культуру Смаргоншчыны распавядалі работнікі раённага Дома рамёстваў. У цэнтры горада і юныя, і дарослыя смаргонцы з цікавасцю знаёміліся з мясцовымі традыцыйнымі рамёствамі, удзельнічалі ў майстар-класах, гулялі ў народныя гульні і танцавалі народныя танцы.