У апошні дзень чвэрці вучні 4-х класаў гімназіі ладзілі благачынны кірмаш. Да гэтага «смачнага» мерапрыемства падрыхтаваліся загадзя разам са сваімі бацькамі.
Святочна прыбраныя сталы запоўніліся разнастайнымі прысмакамі. Чаго тут толькі не было! І пернікі, і вафлі, і зефір, і булачкі, і грыбочкі, і кветачкі, і пірожнае розных гатункаў, і самаробныя цукеркі-пеўнікі. Нават вочы разляталіся! А які пах быў у гімназіі! Хіба можна ўседзець у класе?!
У вызначаны час на кірмаш з усіх бакоў гімназіі спяшаліся вучні і настаўнікі. Іх сустрэлі скамарохі з ўсмешкамі і жартоўнымі песнямі.
На кірмаш вас запрашаем. Настрою добрага жадаем! Кашалёчкі даставайце.
І актыўна ўсё купляйце! Паглядзіце - любата! Паспрабуйце - смаката!