:: ::

НОВОСТИ / АНОНС

22 мая 2023 г.
Як у Крэўскім замку прайшла Ноч музеяў

       «Вялікае княства Крэўскае: учора, сёння, заўтра…». Так называлася інтэрактыўная праграма, прымеркаваная да Ночы музеяў, якая адбылася 20 мая ў Крэўскім замку.

       Распачалося мерапрыемства з урачыстага праходу ганаровай варты з харугвай Крэва ад брамы замку да вежы-дазорцы на Юравай гары, дзе і была ўстаноўлена харугва.

      Прадоўжылася свята тэатралізаванай экскурсіяй ва ўнутраным двары замка. Стральба з лука, фотазона, сярэднявечныя танцы, продаж вырабаў рамеснікаў, выстава артэфактаў з раскопак – ўсё гэта прапанаваў замак сваім гасцям у Ноч музеяў.

       Жадаючыя прынялі ўдзел у квэст-гульні. Камандам неабходна было знайсці лічбы, якія дапамаглі адкрыць кодавы замок. За дзвярамі знаходзіліся фрэскі, знойдзеныя ў Княжацкай вежы.

 



Вернуться в раздел НОВОСТИ / АНОНС

Государственный флаг Республики Беларусь
НОВЫЙ САЙТ
foksmorgon.by
Контакты

8 (01592) 4-20-81
sport@foksmorgon.by

г. Сморгонь, ул. П. Балыша, 4а
Открыть контакты