:: ::

НОВОСТИ / АНОНС

24 мая 2016 г.
Смаргонскія паэты разам з пісьменнікамі Маладзечаншчыны паўдзельнічалі ў вандроўцы

Смаргонскія паэты Мар’ян Дукса, Ала Клемянок, Вера Вайцюль разам з пісьменнікамі Маладзечаншчыны паўдзельнічалі ў вандроўцы па літаратурных мясцінах.

Кажуць, панядзелак — цяжкі дзень. Але, каб зрабіць яго плённым і цікавым, выдавец, краязнаўца і пісьменнік Міхась Казлоўскі ініцыяваў паездку ў Кушляны Францішка Багушэвіча і на прэзентацыю кнігі «Там, дзе Уша серабрыцца» з серыі «Маладзечаншчына літаратурная», якая прайшла ў бібліятэцы а/г Заскавічы.

Дырэктар музея Алесь Жамойцін адмяніў свой выхадны дзень і правёў для творцаў змястоўную экскурсію. Спачатку, «пачысціўшы» атмасферу перазвонам бома, настроіў наведвальнікаў на патрэбны лад і апавядаў пра слыннага сына беларускага народа Францішка Багушэвіча, пра яго эпоху, людзей, якія таксама марылі пра вольную Беларусь.

Надыхаўшыся чыстым паветрам і налюбаваўшыся кушлянскімі пагоркамі, вандроўнікі накіраваліся праз Смаргонь на Маладзечаншчыну, а дакладна — у Заскавічы. У бібліятэцы іх чакалі настаўнікі і вучні мясцовай школы.

Свае творы чыталі аўтары, уражэнцы Маладзечаншчыны, чые вершы і апавяданні ўвайшлі ў калектыўны зборнік: Людка Сільнова, Галіна Асіповіч, Ала Клемянок, Лідзія Гардынец, Тамара Бярэзіна і іншыя. На «дэсерт» пакінулі выступленні гродзенцаў Веры Вайцюль і Мар’яна Дуксы, якія падарылі сапраўдную асалоду слухачам сваімі глыбокімі па сэнсу і прыгожымі па форме вершамі.



Вернуться в раздел НОВОСТИ / АНОНС

Государственный флаг Республики Беларусь
Выборы президента Республики Беларусь 2025 года
2024 – Год качества
Сморгонский районный исполнительный комитет
Места памяти, которые должен посетить каждый
ЗДОРОВЫЙ ОБРАЗ ЖИЗНИ
-
Сморгонь туристическая
ФОК Сморгонь
-
VETLIVA
Туристический портал о Беларуси
Мой город
Открой свой город в смартфоне
Календарь событий на 2024 г
Топ-5 региона
Газета
grodnovisafree
Защита прав потребителей
Портал рейтинговой оценки
Контакты

8 (01592) 4-20-81
sport@foksmorgon.by

г. Сморгонь, ул. П. Балыша, 4а
Открыть контакты

Молодежь Беларуси