:: ::

НОВОСТИ / АНОНС

09 января 2024 г.
Каляндар юбілейных дат на 2024 год

480 гадоў назад (1544 г.) у пісьмовых крыніцах упершыню згадваецца вёска Солы.

465 гадоў назад (1559 г.) кароль Жыгімонт II Аўгуст надаў мястэчку Крэва Магдэбургскае права.

460 гадоў назад (1564 г.) Крэўскае староства было падаравана каралём Жыгімонтам II Аўгустам маскоўскаму князю Андрэю Курбскаму.

415 гадоў назад (1609 г.) у Смаргоні спыняўся кароль Жыгімонт III Ваза падчас свайго пахода на Маскву.

275 гадоў назад (1749 г.) Антон Багушэвіч, прапрадзед паэта Францішка Багушэвіча, купіў фальварак Кушляны.

250 гадоў назад (1774 г.) кароль Станіслаў Аўгуст Панятоўскі надаў мястэчку Жодзішкі Магдэбургскае права.

215 гадоў назад (1809 г.) у в. Данюшава быў пабудаваны  касцёл Святой Тройцы, помнік эклектычнай архітэктуры.

185 гадоў назад (1839 г.) у мястэчку Смаргоні была адкрыта першая гарбарная мануфактура.

170 гадоў назад (1854 г.) у в. Крэва была пабудавана царква Аляксандра Неўскага, помнік народнага дойлідства.

120 гадоў назад (1904 г.) фабрычнае мястэчка Смаргонь атрымала статус безуязнога  горада.

110 гадоў назад (1914 г.) пачалася Першая сусветная вайна.

100 гадоў назад (1924 г.) “Таварыства дапамогі саматужным промыслам і народнаму мастацтву” наладзіла ў мястэчку Крэва ганчарныя курсы.

90 гадоў назад (1934 г.) у в. Солы на сродкі парафіян было завершана будаўніцтва касцёла Маці Божай Ружанцовай, помнік стылю мадэрн.

85 гадоў назад (1939 г.) у в. Войстам быў пабудаваны касцёл Прасвятой Тройцы, помнік стылю мадэрн.

85 гадоў назад (1939 г.) Смаргоншчына ўвайшла ў склад БССР.

85  гадоў назад (1939 г.) у г. Смаргоні быў створаны лясгас.

80 гадоў назад (4.07.1944 г.) горад Смаргонь быў вызвалены ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.



Вернуться в раздел НОВОСТИ / АНОНС

Государственный флаг Республики Беларусь
Выборы президента Республики Беларусь 2025 года
2024 – Год качества
Сморгонский районный исполнительный комитет
Места памяти, которые должен посетить каждый
ЗДОРОВЫЙ ОБРАЗ ЖИЗНИ
-
Сморгонь туристическая
ФОК Сморгонь
-
VETLIVA
Туристический портал о Беларуси
Мой город
Открой свой город в смартфоне
Календарь событий на 2024 г
Топ-5 региона
Газета
grodnovisafree
Защита прав потребителей
Портал рейтинговой оценки
Контакты

8 (01592) 4-20-81
sport@foksmorgon.by

г. Сморгонь, ул. П. Балыша, 4а
Открыть контакты

Молодежь Беларуси