:: ::

НОВОСТИ / АНОНС

16 июля 2024 г.
«Далучайцеся да раскопак у Крэве»: археалагічны дэсант працуе ў замку

      «Далучайцеся да раскопак у Крэве», - такая незвычайная аб’ява трапілася нам на вочы падчас наведвання Крэўскага замку. Нічога дзіўнага: штогадовай археалагічнай экспедыцыі дадзены старт.

      «Цяпер на раскопках працуюць каля дваццаці чалавек. Ёсць нават сем’і з дзецьмі. Тут мы будзем два тыдні – да 28 ліпеня. Мы сапраўды запрашаем у нашу каманду зацікаўленых людзей, гатовых пераадольваць цяжкасці руціну, тых, хто не баіцца працаваць на сонцы, у пыле», - адзначыў вядучы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, кандыдат гістарычных навук Алег Дзярновіч.

       Гістарычная ці археалагічная адукацыя не патрабуецца, галоўная – жаданне. Для навічкоў будуць праведзены інструктаж па тэхніцы бяспецы і прафесійны інструктаж. На раскопках працуюць людзі асвядомленыя, звязаныя з гісторыяй і археалогіяй. Яны раскажуць пра метадычныя патрабаванні да правядзення раскопак.

       Алег Іванавіч удакладніў: «Сёлета ў Крэўскім замку мы спрабуем знайсці археалагічныя сляды маста. Як вы бачыце, малая брама размешчана высока (наогул брамы ў замках ніколі не былі на ўзроўні зямлі), ад яе ішоў мосцік у два бакі – па-за замкам і ўнутры яго.

       Плануецца, што на наступнай стадыі рэстаўрацыі тут, каля брамы, будуць зроблены масты, як у галоўнай браме: са знешняга і з унутранага бакоў. Нам трэба разабрацца, дзе маглі б знаходзіцца слупы (па-іншаму яны называюцца палі) колішняга маста. Да таго ж трэба вызначыць гістарычна-гідралагічны рэжым. Па нашай версіі, каля брамы быў стаў (сажалка). Хацелася б гэту версію пацвердзіць».

       P.S. Напрыканцы дня Алег Дзярновіч даслаў фотаздымак свежай знаходкі – падковы пад абцас пачатку 17 стагоддзя.

       Галіна АНТОНАВА.

       Фота аўтара.



Вернуться в раздел НОВОСТИ / АНОНС

Государственный флаг Республики Беларусь
Выборы президента Республики Беларусь 2025 года
2024 – Год качества
Сморгонский районный исполнительный комитет
Места памяти, которые должен посетить каждый
ЗДОРОВЫЙ ОБРАЗ ЖИЗНИ
-
Сморгонь туристическая
ФОК Сморгонь
-
VETLIVA
Туристический портал о Беларуси
Мой город
Открой свой город в смартфоне
Календарь событий на 2024 г
Топ-5 региона
Газета
grodnovisafree
Защита прав потребителей
Портал рейтинговой оценки
Контакты

8 (01592) 4-20-81
sport@foksmorgon.by

г. Сморгонь, ул. П. Балыша, 4а
Открыть контакты

Молодежь Беларуси