:: ::

НОВОСТИ / АНОНС

15 февраля 2025 г.
15 лютага – Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў

Паважаныя воіны-інтэрнацыяналісты, удзельнікі лакальных войнаў і ваенных канфліктаў!

Мы шчыра ганарымся нашымі землякамі, хто на сваіх плячах з гонарам і годнасцю вынес суровыя выпрабаванні, якія сталі трагедыяй для ўсяго народа. І смуткуем аб тых, хто не вярнуўся з палёў бітваў і загінуў у баі. Іх подзвіг навечна застанецца ў нашых сэрцах.

Многія воіны-інтэрнацыяналісты і ветэраны, якія прайшлі агонь «гарачых кропак», па-ранейшаму ў страі. Вы робіце вялікі ўнёсак у патрыятычнае выхаванне моладзі Смаргонскага раёна, падтрымліваеце аўтарытэт беларускай арміі, павялічваеце прэстыж ваеннай службы. Вашы гераічнасць, доблесныя справы на славу Радзімы служаць прыкладам для падрастаючага пакалення смаргонцаў, будучых салдат і афіцэраў.

Дарагія сябры, прыміце словы падзякі за мужнасць і стойкасць. Ад усёй душы жадаем вам моцнага здароўя, душэўнага спакою, доўгіх і шчаслівых гадоў жыцця!

Раённы выканаўчы камітэт

Раённы Савет дэпутатаў

 



Вернуться в раздел НОВОСТИ / АНОНС

Государственный флаг Республики Беларусь
НОВЫЙ САЙТ
foksmorgon.by
Контакты

8 (01592) 4-20-81
sport@foksmorgon.by

г. Сморгонь, ул. П. Балыша, 4а
Открыть контакты