6 жнiўня ў Залессі на пляцоўцы каля музея-сядзiбы Міхала Клеафаса Агiнскага адбудзецца традыцыйнае свята “Залессе запрашае сяброў”.
Чакаем аматараў актыўнага і змястоўнага адпачынку на спеўны і вясёлы, на смачны і майстровы, гульнёвы і гандлёвы Залескі кірмаш!
Пачатак свята ў 12.00.
У праграме фэсту: выступленне артыстаў ды танцораў, мясцовых творцаў ды замежных гастралёраў; міжнародны пленэр “Па мясцінах натхнення” – мастакі, што малююць залескія краявіды, на ўзнагароды маюць віды; выстава-продаж народных майстроў — кожны цуд рукатворны прадставіць гатоў; праца падворка “Залескі куток”, дзе гульняў багата і ёсць сала шматок; прэзентацыя аграсядзіб Смаргонскага раёна, што гасцей прыняць гатовы падчас турыстычнага сезону; прэзентацыя грамадскай суполкі “Смаргонь франтавая” – гісторыя Першай сусветнай для вас ажывае; экскурсіі ў музей-сядзібу М. К. Агінскага, дзе сям’я гаспадара сядзібы сустракае і ў эпоху вялікасвецкіх баляў гасцей запрашае; праца гандлёвых радоў, дзе багата каўбас і агуркоў, прысмак і квасу, баранак ды хлеба на кожны густ ды патрэбу; гульні ды забавы для дзяцей – вязіце, бацькі, іх на свята хутчэй; спартыўныя гульні для народа – для асілкаў асалода.
Сардэчна запрашаем усіх жадаючых на свята, цікавых сустрэч у праграме багата!
по матеиалам сайта:www.shliah.by