"Песні з па над Віліі" - пад такой назвай у Смаргонскім Цэнтры культуры і адпачынку адбыўся сольны канцэрт барда Алега Мізулы.
Больш як дзве гадзіны Алег спяваў не толькі для смаргонскіх прыхільнікаў яго творчасці , але і для гледачоў, што прыехалі з Мінска, Ашмянаў, Маладзечна, Астраўца. Сярод прысутных былі яго калегі настаўнікі, аматары падарожжаў і тыя, хто сам час ад часу бярэ ў рукі гітару.
по материалам сайта:www.shliah.by