На працягу месяца будзе працаваць у Смаргонскім гісторыка-краязнаўчым музеі выстава вырабаў, зробленых у традыцыйных тэхніках рамёства.
Свае па-майстарску зробленыя рэчы прадставілі Людміла Канаплёва, Тамара Кажан, Сяргей Барташэвіч, Сяргей Бандарэнка, Ядзьвіга Лось, Тамара Сосна, Святлана Шульга, Вольга Каранкевіч, Анатоль Вяршковіч, Уладзімір Норык і іншыя.
Падчас прэзентацыі выставы майстар-класы правялі выкладчык, народны майстар Сяргей Барташэвіч і сябра гільдыі рамеснікаў Беларусі Людміла Канаплёва.
по материалам сайта:www.shliah.by