У сераду ў раённым Цэнтры культуры прайшоў чарговы традыцыйны агляд-конкурс культарганізатараў “Гульнёвы калейдаскоп”.
Адзінаццаць устаноў культуры нашага раёна прадставілі свае новыя гульнёва-забаўляльныя праграмы.
Школьнікі і ліцэісты першымі мелі магчымасць паўдзельнічаць ў жартаўлівых конкурсах, спаборніцтвах, інтэлектуальны віктарынах і нават прайсці акцёрскі кастынг.
Цікавыя, пазітыўныя, разнастайныя па тэматыцы гульні прадставілі ўсе культработнікі. Асаблівай атмасферай свята вылучаліся сярод іншых праграмы Кушлянскага, Крэўскага, Жодзішкаўскага, Бялкоўшчынскага, Вішнеўскага, Лылойцінскага ДК. Арыгінальнасцю і лёгкасцю адрозневаліся праграмы Сінькоўскага, Залескага, Войстамскага, Сольскага ДК і Лешчаняцкага сельскага клуба.
Ала КЛЕМЯНОК.
Фота аўтара.