18 мая 2021 г.
18 мая, у Міжнародны дзень музеяў, установа культуры “Смаргонскі гісторыка-краязнаўчы музей” запрашае ўсіх жадаючых бясплатна наведаць выставы з фондаў музея!
У 14.30 і 16.00 адбудуцца прэзентацыі новых турыстычных маршрутаў музея для прадстаўнікоў устаноў адукацыі, прадпрыемстваў і прафсаюзных арганізацый Смаргонскага раёна.
21 мая ў 18.00 запрашаем ва ўстанову культуры “Смаргонскі гісторыка-краязнаўчы музей” на анімацыйную праграму “Пане Каханку і цыганская каранацыя”! У праграме: тэатралізаванае прадстаўленне, выстава аднаго прадмета “Слуцкі пояс”, прэзентацыя кнігі Паўла Картавіка “Смаргонь на старонках памятных кніжак Віленскай губерніі”, канцэрт народнага струннага ансамбля “Кантрасты”. Уваходны білет – 5 рублёў.