Яшчэ адзін турыстычны аб’ект - вежа-дазорца - з’явіўся побач з Крэўскім замкам, на Юравай гары.
5 лістапада адбылося ўрачыстае адкрыццё гэтага цікавага аб’екта. Удзельнікі імпрэзы віталі тых, хто меў непасрэднае дачыненне да з’яўлення вежы.
Новы аб’ект, размешчаны на самай высокай кропцы ў Крэве, ужо выклікае вялікую цікавасць у наведвальнікаў гэтага гістарычнага месца. З вежы адкрываюцца цудоўныя краявіды на гістарычны ландшафт і помнікі старажытнага населенага пункта.
Пасля ўрачыстай часткі імпрэзы публіка накіравалася да муроў Крэўскага замка, дзе была арганізавана цікавая забаўляльная праграма.