24 ноября 2022 г.
Для дзяцей пажарны-чалавек гераічны, і ў былыя гады, і сёння, які ратуе з агню людзей, паўстае на шляху любых разбурэнняў. Павага да пажарных, стаўленне да іх заняткаў, цікавасць да прафесіі стала стымулам для наведвання вучнямі 7А класа СШ №5 пажарнай аварыйна-выратавальнай часці № 2 города Сморгони.
Цікавай і пазнавальнай экскурсія стала дзякуючы старшаму інспектару ПАВС 2 Міхаілу Глазкіну, які спачатку правёў экскурсію па будынку, паказаў каравульныя памяшканні, месца адпачынку выратавальнікаў, спартыўную залу. Пасля рабят чакала самае цікавае і відовішчнае месца ва ўсёй часці - гэта гараж баявых машын. Міхаіл Уладзіміравіч прадэманстраваў юнакам і дзяўчатам пажарную тэхніку, баявое адзенне, нават прынцыпы работы некаторых пажарных інструментаў. Многія з рабят змаглі на сабе прымераць баявую каску, пасядзяць у пажарнай машыне і хоць на хвіліну адчуць сябе сапраўдным пажарным.
Пасля экскурсіі рабяты яшчэ доўга дзяліліся ўражаннямі з сябрамі, бацькамі. І хто ведае, можа праз некалькі гадоў хтосьці з рабят вернецца ў пажарную часць, але ўжо не на экскурсію, а на работу!