:: ::

НОВОСТИ / АНОНС

15 марта 2021 г.
НОВОСТИ / АНОНС


12 марта 2021 г.
12 МАРТА  ТОРЖЕСТВЕННОЕ  ОТКРЫТИЕ  ВЫСТАВКИ «МАЛЯВАНЫЯ  ДЫВАНЫ  НІНЫ  БОХАН»

11 марта 2021 г.
Поэтический вечер в "Северных Афинах"

10 марта 2021 г.
Районный праздник "Масленичный круговорот на гулянье народ зовет"

09 марта 2021 г.
Анонс мероприятий с 12 по 14 марта

12 марта, 14.00 Фольклорно-театрализованный праздник «Зачакаліся Вясны, усе на провады Зімы» (ОКД «Вишневский Дом культуры»).

12 марта, 17.00 Праздничный концерт «Мы – граждане своей страны» ко Дню Конституции Республики Беларусь (СКД «Сольский Дом культуры»).

14 марта, 11.00 Районный праздник «Масленичный круговорот на гулянье зовёт» (Городской парк).

14 марта, 15.00 Праздник «Масленница-блинница, весны именинница» (СКД «Залесский Дом культуры»).

14 марта, 16.00 Литературно-музыкальная композиция «Государство – это мы!» ко Дню Конституции Республики Беларусь (СК аг. Войстом «Войстомский СК»).


09 марта 2021 г.
Выстава Васіля Бурава адкрылася ў Залескім музеі-сядзібе імя М.К. Агінскага

“Усе мае работы створаны ў розны час і ў розным настроі. Напісаны яны ад шчырага сэрца і вычарпаны з глыбіні маёй душы”,  – вось так лаканічна і зразумела выказаўся пра сваю творчасць маладзечанскі мастак Васіль Бураў. Адкрыццё персанальнай выставы “Адгалосак душы” адбылося ў Залескім музеі-сядзібе Міхала Клеафаса Агінскага 6 сакавіка і стала цудоўным падарункам не толькі для жанчын, але і для ўсіх знатакоў і аматараў мастацтва.

Васіль Бураў нарадзіўся ў Пухавіцкім раёне. Скончыў факультэт станковага жывапісу і графікі Маскоўскага ўніверсітэта культуры і мастацтваў. Яго працоўная дзейнасць была звязана з цяжкай фізічнай працай, а ў вольны час мастак тварыў.

У яго творчым “заплечніку” – больш за 700 работ. Васіль Бураў працаваў ва ўсіх жанрах: партрэт, нацюрморт, пейзаж, іканапіс… У кожнай рабоце – свая гісторыя. Найперш карціны прывабліваюць яркім каларытам, а калі ўглядаешся – бачыш нешта глыбокае, філасофскае, што прымушае задумацца…Не адразу я разгадала сэнс работы “У наступным жыцці”. Здавалася б, проста пейзаж, буйным планам - галінка з лісточкамі, пакрытымі інеем. Але калі прыгледзелася, то ў абрысах лістоў заўважыла профілі мужчыны і жанчыны, якія глядзяць у розныя бакі. І я зірнула на карціну па-іншаму. Пачала адкрываць для сябе новыя, схаваныя ад няўважлівага вока сэнсы.

А вось разгадку работы “Не лёс” знайшла адразу: муж і жонка – ужо былыя. Не здолелі ўтрымаць сваё каханне. Пераварушылі брудную бялізну, развесілі яе на вяроўку, якая падзяліла іх сумеснае жыццё. Мужчына са сваімі праблемамі застаўся на адным баку, жанчына – на другім. Паветранымі шарыкамі разляцеліся ў розных накірунках іх заручальныя пярсцёнкі.

У кожнага творчага чалавека тэарэтычна павінна быць муза. Кожны ўяўляе яе па-свойму. Мастак прапанаваў свой варыянт – жанчыну, якая, нібы на струнах, грае на промнях сонца. Неверагодны вобраз!

Тэму вечнага жыцця мастак раскрыў у рабоце “Memento mori”. Васіль Бураў лічыць, што кожны чалавек павінен помніць пра смерць, дакладней пра тое, што будзе пасля яе. У цэнтры кампазіцыі – рука Усявышняга з напамінам пра тое, што трэба жыць, выконваючы 10 хрысціянскіх запаветаў. Толькі ў гэтым выпадку можна разлічваць на вечнае жыццё. У вобразе анёла-ахоўніка пры жыцці мы бачым вочы хірурга (частка твару закрыта маскай).

Але пакуль я не пачула тлумачэнне мастака, палічыла, што работа створана зусім нядаўна – як адказ на пандэмію каронавіруса. Медыцынскі работнік у масцы апошнім часам, у маім уяўленнні, – барацьбіт з сусветна вядомай заразай. Аказалася, карціна напісана ў 2006 годзе, але, на мой погляд, асабліва актуальнай яна стала цяпер.

Залескаму музею-сядзібе Міхала Клеафаса Агінскага Васіль Бураў падарыў карціну “Паланэз Агінскага”, якую ён стварыў ў 2014 годзе. Што цікава: у той жа год музей-сядзіба адкрылася пасля рэканструкцыі. Мастак прызнаўся, што яшчэ ў дзяцінстве ён палюбіў паланэз “Развітанне з Радзімай”. Пачуў яго ў фільме, дзе галоўны герой - хлопчык - выконвае твор на скрыпцы. “З малых гадоў я помню гэты паланэз, які выконваецца менавіта на гэтым інструменце”, - удакладніў Васіль Бураў. Вось тады я зразумела, чаму аўтару паланэза мастак даў у рукі скрыпку.

Першая персанальная выстава Васіля Бурава прайшла прыкладна дзесяць гадоў таму. У Залессі – 47 па ліку. Працаваць яна будзе да 1 мая.

 


05 марта 2021 г.
С Международным женским днем!


05 марта 2021 г.
НОВОСТИ / АНОНС


05 марта 2021 г.
Музей-усадьба М.К. Огинского

04 марта 2021 г.
НОВОСТИ / АНОНС

Государственный флаг Республики Беларусь
Выборы президента Республики Беларусь 2025 года
2024 – Год качества
Сморгонский районный исполнительный комитет
Места памяти, которые должен посетить каждый
ЗДОРОВЫЙ ОБРАЗ ЖИЗНИ
-
Сморгонь туристическая
ФОК Сморгонь
-
VETLIVA
Туристический портал о Беларуси
Мой город
Открой свой город в смартфоне
Календарь событий на 2024 г
Топ-5 региона
Газета
grodnovisafree
Защита прав потребителей
Портал рейтинговой оценки
Контакты

8 (01592) 4-20-81
sport@foksmorgon.by

г. Сморгонь, ул. П. Балыша, 4а
Открыть контакты

Молодежь Беларуси