:: ::

НОВОСТИ / АНОНС

26 сентября 2023 г.
Выстава Уладзіміра Церабуна «Знайсці сябе»

       22 верасня ў Смаргонскім гісторыка-краязнаўчым музеі адбылося ўрачыстае адкрыццё выставы «Знайсці сябе», заслужанага дзеяча мастацтваў Рэспублікі Беларусь, Ганаровага грамадзяніна Смаргонскага раёна, скульптара, графіка і мастака Уладзіміра Церабуна, прымеркаваная да 50-годдзя творчай дзейнасці.

       Госці 22 –й персанальнай выставы азнаёміліся з прафесійнымі творамі выяўленчага мастацтва, сярод якіх: партрэты-бюсты знакамітых землякоў, скульптурныя кампазіцыі народнай тэматыкі і гераічнага  подзвігу народа, мадэлі манументальнай скульптуры мемарыяльнага комплексу «Па лініі супрацьстаяння ў Першую сусветную вайну 1915-1917гады ў г. Смаргоні» і барэльефы, выключныя керамічныя працы.

       Унікальнымі з’яўляюцца серыі  графічных работ пад  назвай – «Ракурс» – фігурныя кампазіцыі стану чалавека, якія былі напісаны ў 1986 годзе. Зачароўваюць прыгажосцю прыроды серыя работ алейнага жывапісу «Край мой родны» і акварэлі.

       На выставе прадстаўлены і эскізы няздзейсненых праектаў манументальнага мастацтва. Пасля прагляду фільма «Скульптар Уладзімір Церабун» галоўны герой выставы падзяліўся з гасцямі цікавымі старонкамі творчасці і выканаў на гітары любімы раманс. 

       «Творчасць мае свае вынікі там, дзе існуе пошук «Знайсці сябе» – сцвярджае У. Церабун

       Шчыра запрашаем наведаць выставу!


25 сентября 2023 г.
Смаргонскія абаранкі – на абласных «Дажынках»

       Цэнтр Зельвы гудзе, як вулей, з самага рання. Працуюць падворкі ўсіх раёнаў Гродзеншчыны «Кірмаш святаў». Тэматычныя экспазіцыі і фотазоны. Песні, танцы, гульні, прысмакі.

       Падворак Смаргонскага раёна прысвечаны смаргонскім абаранкам. Прывабліваюць розныя па памерах скульптуры. Але нават не яны найбольш уражваюць усіх, хто заходзіць на смаргонскі падворак. А той факт, што на палетках Смаргоншчыны растуць не толькі пшаніца, авёс і іншыя культуры, але і… абаранкі. Тут можна атрымаць абаранкавы прыз, які «схаваўся» ў зерні, а таксама пагуляць у абаранкавае «Поле цудаў». Музычныя кампазіцыі дораць гасцям свята народныя калектывы «Хутарок» і «Вечарынка».


22 сентября 2023 г.
НОВОСТИ / АНОНС


21 сентября 2023 г.
НОВОСТИ / АНОНС


21 сентября 2023 г.
НОВОСТИ / АНОНС


21 сентября 2023 г.
Апошнія знаходкі ў Крэўскім замку

       У Крэўскім замку працягваюцца работы па кансервацыі і рэстаўрацыі. У планах – аднавіць малую браму і нямецкі бункер, пабудаваны ў гады Першай сусветнай вайны. Менавіта на гэтым участку замка цяпер вядуцца работы. Акрамя рэканструктараў тут працуюць археолагі. Аб іх апошніх знаходках расказаў вядучы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, кандыдат гістарычных навук Алег Дзярновіч.

       - Мы ведаем, што ў будаўніцтве замка актыўна выкарыстоўвалася вялікапамерная цэгла. Падчас раскопак знайшлі фрагменты плінфы (тонкай цэглы) і лекальнай цэглы, якая выкарыстоўвалася пры будаўніцтве брамы. Цікавай знаходкай стала цагліна з адбіткам лапы сабакі. Пакуль сырая цэгла сушылася, па ёй маглі прабягаць розныя жывёлы. У дадзеным выпадку гэта велізарны сабака, - адзначыў Алег Дзярновіч. – Знойдзена таксама шмат фрагментаў керамічных вырабаў XV – XVII стагоддзяў, у тым ліку донца керамікі з ганчарным кляймом. Гэта рэдкая для Крэва знаходка, таму што клеймы ганчарамі звычайна выкарыстоўваліся ў X – XI стагоддзях, а донца адносіцца да XIV стагоддзя. Таксама зацікавіў фрагмент падрэзанай дахоўкі. Такая знаходка сведчыць пра тое, што будаўнікі замка бралі яшчэ нявысахлую дахоўку і, дзе неабходна, абразалі лішнія часткі. Знойдзеныя рэчы, можа, не ўсіх уразяць, але для нас яны маюць несумненную каштоўнасць.


20 сентября 2023 г.
НОВОСТИ / АНОНС


20 сентября 2023 г.
29 сентября - час рассуждения «Нам жить и помнить»


19 сентября 2023 г.
Звоняць званы ў касцёле Святога Міхала Арханёла

       Многія смаргонцы заўважылі, што з нядаўняга часу штодзённа некалькі разоў на дзень у касцёле Святога Міхала Арханёла звоняць званы. Яны адбіваюць розныя мелодыі, якія чуваць здалёк. 

       Як расказаў пробашч парафіі Артур Ляшнеўскі, у жніўні ў касцёле была ўсталявана новая сістэма званоў. У храме яна з’явілася дзякуючы ахвярам вернікаў. Звон падключаны да магнітных матораў, і цяпер ён б’е аўтаматычна, без дапамогі чалавека.

       Працяг https://www.shliah.by/news/stati_zhurnalistov/tatyana.. 


18 сентября 2023 г.
23 сентября - праздник «Возвращение «Северных Афин»»


Государственный флаг Республики Беларусь
Выборы президента Республики Беларусь 2025 года
2024 – Год качества
Сморгонский районный исполнительный комитет
Места памяти, которые должен посетить каждый
ЗДОРОВЫЙ ОБРАЗ ЖИЗНИ
-
Сморгонь туристическая
ФОК Сморгонь
-
VETLIVA
Туристический портал о Беларуси
Мой город
Открой свой город в смартфоне
Календарь событий на 2024 г
Топ-5 региона
Газета
grodnovisafree
Защита прав потребителей
Портал рейтинговой оценки
Контакты

8 (01592) 4-20-81
sport@foksmorgon.by

г. Сморгонь, ул. П. Балыша, 4а
Открыть контакты

Молодежь Беларуси