02 октября 2017 г.
Школа сельскага бізнесу ў Камарове працуе ў межах праекта "Развіццё сельскіх тэрыторый у РБ: павышэнне ролі сельскага прадпрымальніцтва шляхам стварэння бізнес-інкубатара", які фінансуецца Еўрасаюзам і праграмай малых грантаў ЗША.
Навучанне ў першым наборы школы праходзілі пачынаючыя прадпрымальнікі са Смаргоншчыны. Пасля завяршэння вучобы своеасаблівым экзаменам стала абарона бізнес-планаў, якая ператварылася ў конкурс мясцовых ініцыятываў.
Чатыры самыя абгрунтаваныя і перспектыўныя ідэі атрымалі фінансавую дапамогу.
Сярод пераможцаў Аляксандра Чыжэўская, Людміла Стручко, Вераніка Шчуроўская з аг. Залессе. Чацьвёртай шчаслівіцай стала Святлана Сенькавец з Ппастаўскага раёна.
У абмеркаванні бізнес-планаў прымаў удзел старшыня Смаргонскага раённага Савета дэтутатаў Іван Рамановіч.
полная версия на сайте:www.shliah.by