З 4 ліпеня па 15 жніўня ў Смаргонскім гісторыка-краязнаўчым музеі будзе працаваць выстава "Узнагароды краін свету" з фондаў Тракайскага гістарычнага музея.
Выстава "Узнагароды краін свету" арганізавана пры падтрымцы Пасольства Літоўскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь. На ёй будзе прадстаўлена больш за 120 ордэнаў і медалёў з 41 дзяржавы Еўропы, Азіі, Афрыкі, Паўночнай і Паўднёвай Амерык, а таксама ўзнагароды Літоўскай Рэспублікі.
Вось некаторыя з іх: Зорка ордэна Леапольда I-II ступені, Ордэн Белага льва V ступені, Зорка Літоўскай дыпламатыі, Ордэн Белага арла на стужцы I ступені, Рыцарскі крыж ордэна Вітаўта Вялікага і іншыя. Выстава будзе працаваць з 4 ліпеня па 15 жніўня.
Адкрыццё запланавана на 3 ліпеня ў 15.00.
Сяргей ЮРЭВІЧ па матэрыялах, прадастаўленых Край.бай навуковым супрацоўнікам музея Дзінай ШЧУРОЎСКАЙ