18 июня 2018 г.
Ганаровыя граматы і дыплом за ўдзел у рэспубліканскім фестывалі нацыянальных культур атрымалі вучні народнага майстра Сяргея Нагаева.
Нягледзячы на вакацыі, у творчую майстэрню да Сяргея Нагаева прыходзяць яго вучні. Кожны мае мару і жаданне стварыць з гліны чарговую ўнікальную рэч. Самыя лепшыя дзіцячыя работы майстар адправіў на выставу. Многія работы былі ўхвалены журы. Ганаровыя граматы атрымалі Ганна Новікава за лепшую кампазіцыю “Вілляначка” і Кірыл Лебедзь за ўдзел у абласным конкурсе. А Даніла Гурулёў узнагароджаны Дыпломам ІІ ступені за ўдзел у абласной выставе-конкурсе дэкаратыўна-прыкладнога і выяўленчага мастацтва “Казкі і паданні майго краю”.
За падарункамі і ўзнагародамі дзеці прыйшлі з бацькамі. За салодкім сталом адзначылі гэту падзею.
www.shliah.by