:: ::

НОВОСТИ / АНОНС

08 апреля 2016 г.
7 красавіка на гарадскім стадыёне ў Смаргоні была праведзена акцыя “Мы галасуем за здароўе”

Штогод 7 красавіка адзначаецца Сусветны дзень здароўя. Ідэя правядзення такога дня была прапанавана на першай асамблеі Сусветнай арганізацыі аховы здароўя ў 1948 годзе. Кожны год СААЗ выбірае якую-небудзь важную праблему аховы здароўя і заклікае ўсіх людзей прыняць удзел у мерапрыемствах, падкрэсліваючы важнасць добрага самаадчування. Сёлета тэмай дня стала прафілактыка дыябету.

У гэты дзень на гарадскім стадыёне супрацоўнікі аддзела ідэалогіі, культуры і па справах моладзі Смаргонскага райвыканкама разам з актывістамі БРСМ організавалі акцыю, прысвечаную Дню здароўя, пад назвай “Мы галасуем за здароўе”.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел школьнікі горада і ліцэісты. Перад імі выступілі ўчастковы інспектар інспекцыі па справах непаўналетніх Аляксандр Кезік і ўрач-гігіеніст Смаргонскага занальнага цэнтра гігіены і эпідеміялогіі Алена Маякова, якая расказала пра тое, што дзякуючы здароваму харчаванню, рэгулярнай фізічнай актыўнасці, падтрыманню нармальнай вагі тела, адказу ад курэння можна пазбегнуць многіх хвароб, у тым ліку і прадухіліць або адтэрмінаваць захворванне на дыябет другога тыпу. Потым удзельнікі акцыі ў якасці размінкі прабеглі круг па стадыёне і выканалі практыкаванні фізкультурнай зарадкі пад кіраўніцтвам дырэктара центра фізкультурна-аздараўленчай і спартыўнай работы з насельніцтвам Міхаіла Калітовіча і інструктара Юрыя Марціновіча.

Хочацца спадзявацца, што маладое пакаленне разумее: важна не проста жыць, трэба жыць здаровым.


07 апреля 2016 г.
АНОНС: з 8 красавіка па 22 мая ў музеі-сядзібе М. К. Агінскага пройдзе персанальная выстава Алега Драбышэўскага

З 8 красавіка па 22 мая ў музеі-сядзібе М. К. Агінскага пройдзе персанальная выстава нашага добрага сябра, мінскага мастака-жывапісца Алега Драбышэўскага пад назвай “Водар Радзімы”, прысвечаная Году культуры ў Беларусі.

Творчая дзейнасць А. Драбышэўскага шырока вядома, яго карціны экспануюцца ў Беларусі і за мяжой, знаходзяцца ў музеях, галерэях, прыватных калекцыях шматлікіх краін свету, матэрыялы пра мастака змешчаны ў многіх выданнях, у тым ліку і ў кнізе “Памяць” Астравецкага раёна, энцыклапедыі “Рэспубліка Беларусь”. Не так даўно работы мастака выстаўляліся і ў Смаргонскім краязнаўчым музеі, нязменна выклікаючы ў наведвальнікаў самыя найлепшыя водгукі.

Любоў да роднага куточка на Астравеччыне, да ўсёй беларускай зямлі знайшла адлюстраванне на палотнах “Родны кут. Гудагай. Табарышкі”, “Чубэйка 50-х”, “Напрамак да музея. Астравец”, “Сонечнасць Траецкага…”, “Паўночныя Афіны Агінскага” і іншых. Народны пісьменнік Беларусі Іван Шамякін адзначыў асаблівасць пейзажаў мастака – абагулены вобраз Радзімы. На выставе будуць прадстаўлены дзве новыя карціны, спецыяльна напісаныя да Года культуры. Кожны наведвальнік зможа выказаць свае меркаванні і прапановы адносна назвы гэтых твораў.

А ўрачыстая прэзентацыя гэтай выставы пройдзе ў сусветны Дзень культуры, 15 красавіка. Яна будзе суправаджацца канцэртам музыкаў і творчай моладзі з духоўна-патрыятычнага аб’яднання “Светач” пры Маладзечанскім палацы культуры. У сустрэчы прымуць удзел дырэктар фонду культуры і адукацыі Юлія Савіцкая, прадстаўнікі маладзечанскага дабрачыннага фонду “Спадчына М. К. Агінскага” і смаргонскага раённага дабрачыннага фонду “Паўночныя Афіны М. К. Агінскага”. Уваход для ўсіх вольны.


07 апреля 2016 г.
Весткі з Залескага музея-сядзібы М. К. Агінскага

Новай культурнай традыцыяй жыхароў нашага раёна становіцца наведване музычных канцэртаў у палацы Міхала Клеафаса Агінскага. З надыходам вясны канцэрты сталі яшчэ больш частымі. Супрацоўнікі музея склалі план музычных мерапрыемстваў на першае паўгоддзе 2016 г. і змясцілі яго на сайце oginskizalesse.by. Але хочацца яшчэ больш падрабязна расказаць пра найбліжэйшыя мерапрыемствы, каб зацікавіць аматараў жывой музыкі і сапраўднага мастацтва.

9 красавіка ў 15.00 гледачоў усцешаць бездакорным выкананнем народных мелодый і песень два выдатныя калектывы Смаргонскай дзіцячай школы мастацтваў імя М. К. Агінскага – народны ансамбль “Явар” і ўзорны ансамбль народнай песні “Кучарочкі”. Гэтыя калектывы ўжо даўно заваявалі прызнанне смаргонскай публікі, а запрашэнне іх на канцэртную сцэну музея-сядзібы Агінскага — сведчанне таго, што песні і мова насельнікаў гэтай зямлі не маглі быць абыякавыя славутаму кампазітару, які пражыў тут шмат гадоў і перажыў пры гэтым важныя падзеі свайго жыцця.

У першай палове мая (дата яшчэ ўдакладняецца) адбудзецца канцэрт пад чароўнай назвай “Вечар раманса”. Канцэрт дасць Астравецкая дзіцячая школа мастацтваў. Мы будзем мець магчымасць параўнаць працу выкладчыкаў і навучэнцаў школ двух суседніх раёнаў. Дата наступнага канцэрта ўжо дакладна вядомая – 14 мая. Да нас прыедзе інструментальны калектыў Мінскага музычнага каледжа імя М. Глінкі, кіраўнік А. Каляда. Выкладчыкі і студэнты каледжа лічаць за гонар выступіць у сценах палаца слыннага кампазітара. Рэпертуар калектыву – ад класічнай да сучаснай музыкі.

21 мая, у Сусветную ноч музеяў, гасцей сядзібы чакае сустрэча з вядомым беларускім бардам і паэтам Канстанцінам Цыбульскім і яго творчым калектывам. Канстанцін выступаў у нас ужо ў мінулым годзе і хоча правесці гэтае свята менавіта з намі.

Да музычных мерапрыемстваў можна аднесці і чарговы дзіцячы баль, прымеркаваны да Дня абароны дзіцяці і запланаваны на 4 чэрвеня. У яго правядзенні прымуць удзел мінскія музыкі. Да цёплых сустрэч у музычнай сядзібе!


07 апреля 2016 г.
6 красавіка адбылася сустрэча маладых спецыялістаў з кіраўніцтвам райвыканкама і кіраўнікамі дзяржаўных службаў

У сераду ў актавай зале райвыканкама адбылася традыцыйная сустрэча маладых спецыялістаў з кіраўніцтвам райвыканкама і кіраўнікамі дзяржаўных службаў. Прывітаў прысутных старшыня райвыканкама Генадзь Харужык, які ў сваім выступленні адзначыў важнасць першых крокаў у асваенні абранай прафесіі і набыцці вопыту для фарміравання дзелавых якасцей маладых спецыялістаў. Са свайго боку Генадзь Васільевіч абяцаў моладзі падтрымку і садзейнічанне ў вырашэнні праблем.

Намеснік старшыні райвыканкама Генадзь Бычко запэўніў, што сапраўды ініцыятыўныя, актыўныя і крэатыўныя юнакі і дзяўчаты могуць разлічваць на садзейнічанне з боку мясцовага кіраўніцтва ў плане кар’ернага росту і вырашэння бытавых праблем.

Аб сітуацыі ў будаўнічай галіне рэгіёна апавядаў намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Бажыдай. Аляксандр Рыгоравіч моцна не ўзрадаваў слухачоў цэнамі на адзін квадратны метр жылля і на кошт пляцовак для прыватнага будаўніцтва, але расказаў пра магчымасці з атрыманнем на першых парах койкамесца ў інтэрнатах, а таксама пазнаёміў з тымі правамі, што маюць грамадзяне прызнаныя маючымі патрэбу ў жыллі. Маладым педагогам, якія пажаліліся, што ім адмовілі ў пастаноўцы на чаргу на атрыманне месца ў інтэрнаце, была дадзена парада звярнуцца ў райкам прафсаюза работнікаў адукацыі або непасрэдна да кіраўніка раёна.

Начальнік аддзела ідэалогіі, культуры і па справах моладзі райвыканкама Таццяна Ражэва пазнаёміла з культурным жыццём Смаргоншчыны, асноўнымі напрамкамі дзейнасці ўстаноў культуры і параіла часцей заходзіць на сайт аддзела і сайты ўстаноў, якія могуць прапанаваць цікавыя мерапрыемствы і змястоўнае правядзенне вольнага часу.

Цікавіліся маладыя спецыялісты магчымасцю распачаць сваю прадпрымальніцкую дзейнасць і парадкам рэгістрацыі рамеснікамі. Аб асаблівасцях уплаты падаткаў гэтай катэгорыяй грамадзян апавядала намеснік начальніка падатковай інспекцыі Валянціна Ражэва. З аператыўнай абстаноўкай у раёне пазнаёміў начальнік РАУС Аляксандр Клімянкоў, а пра дасягненні мясцовай медыцыны – галоўны ўрач Сяргей Кудзянчук. Аб магчымасцях крэдытавання інфармацыю данесла Наталля Клуйша, галоўны спецыяліст філіяла ОАО “АСБ Беларусбанк”


06 апреля 2016 г.
6 апреля прошел ежегодный весенний легкоатлетический кросс

Пришла весна – пора бегать

Наконец погода на улице стала соответствовать календарной весне. Наступила благодатная пора для любителей бега.

6 апреля в парке Победы, что на улице Каминского, прошел ежегодный весенний легкоатлетический кросс среди школьников города и района.


06 апреля 2016 г.
Сморгонские баталии получили платиновую статуэтку на первом Международном кинофестивале стран БРИКС в Йоханесбурге

Российская картина «Батальонъ», рассказывающая о судьбе первого женского батальона, принявшего бой под белорусской Сморгонью, названа «Лучшим фильмом мира».

Главный приз кинофестиваля – платиновая статуэтка львицы, застывшей в прыжке. Ее называют «Африканским Оскаром».

Кинофестиваль стран БРИКС «Быстрый лев» был задуман кинематографистами ЮАР как альтернатива всемирно известным фестивалям «Оскар» и «Каннские львы». Цель фестиваля – популяризация фильмов, созданных за пределами Северной Америки и Западной Европы. Главный приз – платиновая статуэтка львицы, застывшей в прыжке, – африканский символ совершенства. 28-сантиметровый приз весит 8,4 килограмма и создан той же чикагской компанией, которая производит оскаровские статуэтки.

Фильм получил и еще три награды: «Батальонъ» назван «Лучшим фильмом стран БРИКС», актриса Мария Аронова получила приз за лучшую женскую роль, а Анатолий Белозеров стал лучшим звукорежиссером.

Это первая награда «Батальона» на Африканском континенте. Всего же призовой фонд «Батальона» – более 30 российских и зарубежных наград. Фильм стал первой и единственной военной картиной за всю историю отечественного кинематографа, получившей такое большое количество призов на четырех континентах – в Америке, Европе, Азии и Африке.

Действие фильма основано на реальных событиях, когда в 1917 году по решению Временного правительства в России был создан первый женский батальон. Он прибыл в действующую армию под Сморгонь и уже через неделю вступил в бой. В фильме снимались российские и белорусские актеры, обувь для «Батальона» брали на «Беларусьфильме»: там сохранены богатые костюмерные с военным обмундированием со времен Наполеона.


06 апреля 2016 г.
АНОНС: встреча молодых специалистов с руководством района

6 апреля в 14.00 в актовом зале Сморгонского райисполкома пройдет встреча молодых специалистов с руководством района.

Ежегодно вновь прибывшим молодым специалистам предоставляется возможность более тесно пообщаться с руководителями Сморгонского района, задать им интересующие вопросы.

Подобного рода встречи стали уже традиционными.


06 апреля 2016 г.
АНОНС: музей-сядзіба М.К.Агінскага запрашае

05 апреля 2016 г.
9 апреля пройдут соревнования по волейболу в рамках круглогодичной рабочей спартакиады

Соревнования по волейболу в рамках круглогодичной рабочей спартакиады пройдут 9 апреля.

Предприятия І группы будут соревноваться в средней школе №7, сельхозпредприятия (ІІІ группа) – в спорткомплексе «Юность».

Начало в 10.00.


05 апреля 2016 г.
АНОНС: в субботу, 9 апреля, приглашаются футбольные болельщики для встречи с командой ФК “Сморгонь”

В субботу, 9 апреля, в районный Центр культуры приглашаются футбольные болельщики для встречи с командой ФК “Сморгонь”.

На мероприятии будут присутствовать представители райисполкома, РОВД, руководство футбольного клуба. Болельщикам будут представлены игроки команды.


Государственный флаг Республики Беларусь
Выборы президента Республики Беларусь 2025 года
2024 – Год качества
Сморгонский районный исполнительный комитет
Места памяти, которые должен посетить каждый
ЗДОРОВЫЙ ОБРАЗ ЖИЗНИ
-
Сморгонь туристическая
ФОК Сморгонь
-
VETLIVA
Туристический портал о Беларуси
Мой город
Открой свой город в смартфоне
Календарь событий на 2024 г
Топ-5 региона
Газета
grodnovisafree
Защита прав потребителей
Портал рейтинговой оценки
Контакты

8 (01592) 4-20-81
sport@foksmorgon.by

г. Сморгонь, ул. П. Балыша, 4а
Открыть контакты

Молодежь Беларуси